Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Завеі, снежань
Шрифт:

— Усіх не арыштуюць! — крыкнуў нахабна, са здзекам пярэдні, з кепачкай.

Башлыкоў, разгневаны непаслушэнствам, заўважыў гэты крык. Ледзь Барыс прыцішыў галас, Башлыкоў накінуўся на дзядзьку:

— Гэта — варожы голас! Кулацкі голас! Вы — хто?..

— Я — Свердзел, — адказаў дзядзька. У вусах затаілася ўсмешка.

— Гэта — што, прозвішча? — Башлыкоў прыціх, раптам страціў упэўненасць.

— Так імянуюць. — Дзядзька адчуў увагу на сабе, яшчэ пасмялеў. Як бы насміхаўся. — Свердзел. Значыць, свердзел…

— Празвалі так, —

памог Башлыкову Барыс. — Прозвішча яго — Чарняк Змітро.

Башлыкоў момант вагаўся. Непрыемная выйшла сітуацыя. Стараючыся паказаць сябе па-ранейшаму ўпэўненым, аб'явіў:

— Я пазбаўляю вас голасу!

Ганна пачырванела: нашто гэта ён! Разгубіўся, зусім страціў разважнасць. «Не трэба! Не так!» — проста хацелася сказаць яму. Так захацелася паправіць, памагчы. І так раптам адчула: малады, зялёны зусім! І гарадскі, зусім не ведае нашых!..

Дзядзька азірнуўся, усе глядзелі на яго, чакалі. Ён раптам адкрыта засмяяўся проста ў твар Башлыкову:

— Дак, можа, мне дадому можно? А то ж цярпення ўжэ няма!

Башлыкоў жорстка прыплюшчыў вочы.

— Ідзіце! — Паабяцаў пагрозна: — А пасмяецеся потым!

Свердзел патаптаўся лапцямі, не пайшоў адразу. Спадабалася роля.

Паспрабаваў яшчэ:

— Дак, можа, і другіх адпусціце? А то ж — утаміліся ўсе…

— Ідзіце! — загадаў Гайліс Свердзелу.

Калі Свердзел выйшаў, устаў Апейка. Паспрабаваў памагчы Башлыкову вывесці сход з тупіка. Загаварыў, што адразу цяжка ўсё рашыць, што ён і яго таварышы спадзяюцца, што калгаснікі абдумаюць усё спакойна, разважліва. І вернуцца ў калгас…

Але і яго не хацелі слухаць.

— Падумалі ўжэ! Хваціць!..

Калі Апейка, Башлыкоў і іншыя ішлі з класа, у калідоры дзядзькі і цёткі прыпыніліся, моўчкі прапусцілі іх. У Парасчыным пакоі было чуваць, як яшчэ доўга, сумна тупалі, шаргалі боты і лапці. У пакоі маўчалі, нібы слухалі гэты тупат і шарганне.

Башлыкоў стаяў адасоблена ад іншых, засяроджаны, затоены з невядомымі, нядобрымі думкамі. Ён быў так паглыблены ў сябе, што не адразу зразумеў, што яму гаворыць Чарнаштан, які нясмела падышоў да яго.

— Што? — нахмурыўся Башлыкоў.

— Я хачу пайсці ў Туманы, у калгас, — асцярожна паясніў былы старшыня калгаса. — Рахункаводам могуць узяць. Дак — ці можно?

— Ідзіце кім хочаце, — Башлыкоў упершыню падняў позірк на Чарнаштана. Позірк быў цяжкі, не зычыў дабра. — Толькі спачатку адчытаецеся за сваю «дзейнасць» камісіі з раёна…

Ён павярнуўся, пашукаў вачыма па пакоі. Важка пайшоў да Міканора і Гайліса.

— А вам прыйдзецца растлумачыць гісторыю з калгасам «Рассвет» на бюро райкома…

Ён прыслухаўся і раптам стаў хутка збірацца. Ганна падрыхтавала яму і Апейку перакусіць, папрасіла на хвіліну затрымацца. Апейка гатоў быў згадзіцца: прагаладаўся, але Башлыкоў не прыпыніўся.

За ім заспяшаўся і Апейка.

— Другім разам, — папрасіў прабачэння. — З лепшым настроем…

Раздзел пяты

1

На

ганку адразу навалілася халодная, з ветрам цемра. Пасля святла вочы першы момант бачылі кепска, Башлыкоў прыпыніўся.

— Мяце! Халадзеча! — апынулася побач Параска. — Сама прырода — каб перачакалі!

— Праўда: заначуйце… — памог ёй Барыс.

Башлыкоў цвёрда кінуў:

— Не! — Прытрымліваючыся за бакавінкі, стаў рашуча сыходзіць па ступеньках.

Цяпер было відаць: не так і цёмна. У шэрым прыцемку зімняй ночы добра значыліся цёмныя абрысы коней, постаці возчыкаў, два вазкі. Башлыкоў гукнуў свайго возчыка, пайшоў на голас. Іншыя, што выйшлі са школы, пайшлі таксама, моўчкі глядзелі, як ён уладжваецца на заднім сядзенні. Было падобна, што чакалі яшчэ чагосьці.

Ён маўчаў. Возчык азірнуўся, шмаргануў лейцамі, і ўсе, хто быў побач — Дарошка, Казачэнка, Гайліс, Глушак, — імкліва пайшлі назад. Зніклі ў цемры.

Паўз самы школьны двор — зімняя дарога да шляху. На самым выездзе з двара вазок нагнаў некалькі чорных постацей, што неахвотна збочылі ў снег. Калі прамчаў міма, здалося: спіну ніжуць нядобрыя позіркі, мімаволі насцеражыўся. Насцярожанасць уздымалася, калі ўслед палезлі ў вочы гарбатыя, варожа затоеныя абрысы: справа — нядаўняя вуліца з хатамі, хлявамі, гумнамі, а злева — загуменне той, старой часткі вёскі.

Праехаў між іх — быццам вырваўся з палону. Вольна, прасторна разлеглася ўперадзе шараватая снежная шыр. Адчуваючы, як у ім не сціхае, гоніць яго нецярплівае, злое — хутчэй, далей адсюль, Башлыкоў чуў у сабе проста патрэбу падганяць возчыка, коней. Не без намагання стрымліваў ён у сабе гэта жаданне: бачыў, што возчык разумее яго, стараецца і без падгонкі. Не першы раз едуць, ведае ездака. Таму, калі ў полі вазок раптам спыніўся, Башлыкоў нервова і нездаволена кінуў:

Ну што такое!

— Іван Анісімавіча не відно!.. — адказаў возчык, гледзячы да сяла.

А, чорт! Башлыкова ў яго нервовым неспакоі ўзлавала не толькі тое, што давялося спыніцца, але і павага, пяшчота ў возчыкавым: «Іван Анісімавіча!» Нібы папракнуў, што — Іван Анісімавіч от затрымаліся, развітваюцца па-людску. Яшчэ адзін дарадчык, інструктар знайшоўся. Нядобра падумаў пра Апейку: затрымаўся, разводзіць лагоду, каб паддобрыцца, набыць сабе аўтарытэту; выставіць сябе шырокім дэмакратам побач з башлыкоўскай рэзкасцю.

Недзе шчымела няёмкасць. Не было цвёрдасці, што зрабіў вельмі добра. Нешта далікатнае не першы раз пярэчыла грубасці. З кім-кім, а з Дарошкай, з Казачэнкам можна было б абысціся лепш. Асабліва — з Дарошкай, з жанчынаю. Але ён не даў раскволіцца, стрымаў сябе. Усё гэта — дробязі, нікчэмнасць у параўнанні з тым галоўным, што адбылося. І значэнне якога ён не будзе прытойваць ніякімі далікацтвамі, як — іншыя дэмакраты… Ён і паказваў, і будзе паказваць, як недавольны. Галавацяпы! Слоў няма такіх, якія заслужылі!..

Поделиться с друзьями: