* * *У зажураным садзе п'юць сінічкі гарбату.Звоняць лыжачкі ў ценькія сценкі шклянак.Зноў адзін пакідаю матчыну хату,Ганак самотны, журботны ранак.З утрапёным даверам гляджу навакола:Серп сагнуўся, ржавее пагбаная міска...Надпіс прыгадваецца на браме касцёла:«Ціха, Бог блізка...»АДАМУ МІЦКЕВІЧУ
Litwo! Ojczyzno moja!
Ty jeste's jak zdrowie...
Адам МіцкевічПаэты нараджаюцца ў карчме,Каб іх пасляАплаквалі саборы.ВыгнаннікуНе
ў спіну вецер дзьме,—Ён носіць край абражаныЗ сабою.Хмар вырайСвіцязі слязу страсе,Як пава з песні,Што праз сад ляцела.На саркафагу ружыУ расеПаэту —Не пыхлівасці злюцелай!Маўчы, ўсыпальня каралёў...ВякіПрыціхліНад геральдыкай нямою.Спытае нехта:— Быў кароль які,Калі пісаў паэт:«Ojczyzno moja...»?* * *Пад высветленымі дубаміСалодкімі смягне губаміПасека — класіка.Маладое сенаРасе наПаспытакРастрэсена — экспрэсія.Дыхае БелавежСпакойна, як белы верш.А ТАМ?Вось і восень у нашых краёх.(А якая там паравіна?)Мох зязюльчынРэху пад ногі лёг.Дрэмле лог.Ня спіць баравіна.На глухіх ад бур'яноў хутарохРасцвітаюць катовы мудкі —Краскі ціхія.Памяці на парогАсцярожна ступаюць смуткі.I дзядоўнікУ нерашучасці за спінойЗацвітае як жывасіллю.Ветравеі,Глынуўшы вады азярной,Вучацца вымаўляць:Ва — сі — лю...АДЫШЛІ...Адышлі маладыя дні,Спадзяванні з сабой забралі.Шчырымі засталіся сябраміНябожчыкі.I ў памяці,Як у бульбяной яме,ПабольшалаПустой глыбіні.I толькі ўсмешка не пастарэла ані.I пралеглаЛініяй лёсу сцежкаУ дамавіны на далані...МЫ!Пакуль мы ўсё яшчэСабе належым,I саміНа зямлі бацькоў пануем,Пакуль не б'ем чаломСуседскім вежам,Бо вежу Белую сваю шануем,Пакуль не душым горлаДумкам свежымI хмарачосы подласці руйнуем,I старцамі па свеце не начлежым,I вольных незайздросліва раўнуем, —Мы незалежныя!ТРЫМАЕМ...Помста места.Містыка мястэчка.Весткі вёскіЗ голасам сарокі.Вейкі сонца.Дамавіны вечка.Зараніцы познія зарокі.Гэты скарбПялегуем і тоім.I сябе трымаемНеспакоем...REPETITIO EST MATER STUDIORUMНе ведаю, пра штоШэпчацца ў моры парусніку,З чым трэба таіцца на мытняхДыпламатычным валізам.А вушацкі салавей-запойнікПаўтарае, каб не забыццаСлова незразумелае ў параснікуСюррэалізм...ПЕРШАСНЕЖЖАСнег пайшоў і нават не зірнуў,Як знянацку неба пастарэла.Збег настрой у госці да галінПа-зямляцку з ветрам папляткарыць.Рэху мякка па лісці ісці,Па яшчэ дашчэнту не астылым.Смеху з козыткай пабрацца час.Па шчацэ ракі цячэ мітрэнга...АДКАЖЫЗ
пашанай ядуць нас,Як хлеб аржаны,Манерыстыя господа,Кавалерыстыя паны.А мы,Знявераныя спадары,Не гаспадарыI ў сваім двары.Ці гэта наканавана небамБыць некаму хлебам,Каб жыццё не звялося.Адкажы,Лёсе...СМЕЛАЯ ПЯШЧОТАВянкі цыбулі, як вянкі санетаў,Сплятала мама ў чэсць крутой зімы.Не рассакрэчвалі сваіх сакрэтаўАпошнія ахрыплыя грамы,Як слёзы выкрасаць з вачэй планетаў,Як з мройных хмар узводзіць церамы.I смутны ветах ведаў сцежкі летаў,Якімі йшлі начлежныя дымы.Хоць пад страхой хапала ўсім гаркоты,Дык каб не зглоцілі наш нож сухоты,Яго кармілі вострым, як ён сам.Цыбулі спелай залатыя сотыНе шкадавалі смелае пяшчотыНі стомленым, ні маладым слязам.ІМЯНІНЫ...Я дома...Тут кожнае дрэва — радня.Нябёсам над мамінай хатай высока,I каб не праспаў імяніны дня,На досвітку будзіць мяне сарока,Дзякуй ёй!ПОДЫХЧаратовыя стрэхіПад першым снегамПахнуць ракой і луской,Адлегай, начлегамI адлегласцю.А вятры маладыя —Маленствам,I зялёнымі ксцінамі,I мясцінамі тымі,Якія завуццаНашчаднай радзімай.БУДЗЕМ ЖА!Забараняць лягчэй, цяжэй абараняцьI мову, і забытую Айчыну.Армяк пакут з плячэй, абраз аборы зняцьI запаліць з надзеяюЛучыну.На лёхах веры сцісне кулачокСалодкі даўняй марайБурачок.За далягляд вякоў сплыве хмурына,I хлебу звесціся не дасцьСкарына.Маланкай апяражацца ганец.Асвеціць столь і покуцьКаганец.Абудзіцца зямля, што доўга спала,Пакажа кветку ПапарацьКупала.На санным следзе загалосіць полаз.I жнеек на жніво запросіцьКолас.I крывічам пра іхні род усімНапомніць Богам дадзеныМаксім.Не жабракі —Вякі стаяць за намі.Дык будзем жа самім сабе панамі!ВУШАЦКІ ПРЫЗІМАКВозераСярпом маладога лядкуДажынае апошнія травы.Бярозы надсмакаваныя туманомШурпацяцца неўзнаку.Човен,Зачэплены за сук каравы,Глыбіню ўхаладзелую чуе дном...У АДПАВЕДНАСЦІ З НАСТРОЕМВяртаюся ў думках туды,Дзе смех мойЖагнае чаіца.А сам адыходжу туды,Адкуль не вяртаюцца.I радасны тлум і шумУ цішыню высылаецца.Душу засяляе сум,А смех высяляецца.Як той перад зносам дом,Шапчуся з вятрамі.Маўчыць без'языкі бом,Засіліўшыся на браме...НЯВОГЛЯДДЗЮЗастолле шумнае гулоI ў шуме тым жыццё мільгнула,I лёгкім поміргам міргнула —I маладога павяло.I завяло ў ружовы змрок,I ап'яніла й паланіла,I знікла ранішняя сіла,I сум сустрэўся як знарок.Ідуць вясёла халады.Час развітацца з даўнім шумам,Пачціва павітацца з сумамНа ўсе астатнія гады.