Псальм 143:4Бог уздыхнуўНад стварэннем слабым.Бог уздыхнуў –І ўдыхнуў дыханне.Дым, як туман,І туман, як дым,Папераблыталіся ў тое ранне.Першая недзе звінела аброць.Конь неаб’езджаныЦешыўся з волі.I, чалавека пакінуўшы доле,СумнаПадаўся ў неба Гасподзь...* * *Ойча наш, што ў нябёсах,Хай свяціцца Імя ТваеІ ў зорах, і ў лёсах.Хай прыйдзе Валадарства Твае,Як спатоля,Хай Твая ўсёўладарнаяЗбудзецца воляЯк на небе,Гэтак і на зямлі.Хлеб наш надзённы пашлі,Жыццядар, сёння нам.І даруй нам нашы даўгі,Як даруем і мы даўжнікам.Адгарадзі ад насСпакуслівыя лугі.І
ў смутны час,І ў цёмныя дніНас ад нячысціка аслані.Не зрушыцца Валадарства Твае.І рушаць рухаваАд Твайго цвярдога парогаІ сіла, і славаТвае мілаты і лагоды,Айца, і Сына, і Духа СвятогаЦяпер і заўсёды.І на вячніны вячнін. Амін.* * *Багародзіца, Вечнадзева Марыя,Мы ўсе перад Табою малыя.Дабраслаўленая між усіх маладзіц,Не пярэч, кабПерад ценем ценю ТвайгоМы ўпалі ніц.Дабраслаўлены плод Твайго ўлоння.Над ім мы ўзводзімШатрамі свае далоні.Ты, ўсяго жывога краса і пакраса,У імя Вечнаіснага БогаНарадзіла душ нашых Спаса.Пад міласць Тваю прыбягаем.Злітуйся над нашым краем –Хай пасвяцца душы нашыяНа нябесных пашах.Багародзіца Дзева,Не адкінь у цярпенняхМалітваў нашых.Дабраслаўленая, адзіна чыстая,Уратуй ад бедаў,Дай моцы нам выстаяць.Каб агонь жыцця нашагаНе пагас,Багародзіца Прасвятая,Душою нашчая,Уратуй нас.* * *Веру ў адзінага Бога Айца,Усёўладара, Шчодрадаўцу дабра,Тварца ненасытнай зямліІ неба спадчыннага,І ўсяго бачнага й нябачнага.Веру несупыннаЎ адзінага Бога Ісуса Хрыста,Адзінароднага Божага Сына,У кожны кіў Ягонага кста.Сын Божы народжаны над усімі намі,Над усімі вякамі:Святло ад Святла,Праўдзівы Бог ад праўдзівага Бога,Каб цёмную сілу злаСіла богапаслужлівасці перамагла.Без Яго не было б нічога.Ён, каб вызваліць нас з грахоў,З чыстага небаНа дол затаптаны сышоў.І смела прыняў тленнае целаАд Духа Святога і Дзевы МарыіІ чалавекам стаўся,Каб пераняць пакуты людскія.Гэта за нас пры Понціі ПілацеАддаўся ў рукі зямное ўладзе.І быў укрыжаваны,І канаў, і быў пахаваны.І на трэці дзень уваскросУ згодзе з Пісаннем.І ўзышоў на неба ХрыстосНябачным ззяннем.І сядзіць праваруч ад Айца.І прыйдзе зноў у славе нязмерклайСудзіць жывых і змерлых,І Валадарству Ягонаму не будзе канца.Веру ў Духа Святога,Што сыходзіць ад самога Бога,Каму нароўні з Айцом і СынамПакланяемся, не лічачы рокаў.І славім належным чынам,І які вяшчаў праз прарокаў.Веру, а значыць жыву,У Кефальную й Апостальскую Царкву.Веру, і тым жыву,Веру, і тым існую,У Богам дадзеную,А значыць святуюБеларусь праўкрасную самую.Перад ёю,Як перад Мамаю,Хілю галаву,Верны паклонуДа скону.Спавядаю адзіна кшчэннеЯк ад грахоў збаўленне.Ані на кога не ў крыўдзе,Чакаю, як лепшых часін,Уваскрошання змерлыхІ жыцця тога веку,Што прыйдзе. Амін.* * *Госпадзе, не забудзься ўранні,Узгадай увечары,Памяні словамі туманоўСмяротна заснулых у спадзяванніУваскрошання да жыцця вечнагаНашых братоў і бацькоў,I ўсіх, якія волю АйчыныМечамі праведнымі прывячалі,Якія і ў злыя часіныЗаставаліся крывічамі,За кім зачыніліся зямныя дзверы,Якія жыццё сваё скончыліЎ пабожнасці й веры.Даруй ім волю й няволю віны,Якой правініліся перад Табою яныСловам, думкаю, справаю,Абвянчаныя з ганьбай і з славаю,Бо яны былі толькі людзьмі.Валадару, іх да сябе прымі.Дай ім і нам Тваю ГасподуІ ўдзел у добрых дзеях Тваіх,І жыцця Твайго бясконцагаІ невыказнага насалоду,Бо Ты ёсць шчасце й жыццё,Ўваскрошанне ды спакойТваіх змерлых слугаў.Ты, Хрысце Божа наш,Слых самы бяссонны той,Які ўсё пачуў, паслухаў.І мы, адганяючы сквапную скруху,Славу ўзносім Табе,І Айцу Твайму несканчатнаму,І жыццядатнаму Святому ДухуЗ нагоды дагоды цяпер і заўсёдыІ на вечных вякоў зачын. Амін.* * *Усёчуйны, пачуйКайны наш лямант і плач.Тым, хто нас ненавідзіць і крыўдзіць,Чалавекалюбча, прабач.Тых, хто шчодрыць дабро,Узвяліч дары.Братам і крэўнікам нашымПравіны даруйІ вечнае жыццё падары.Наведай нямоглых у чорныя дні.Ацалі іх і моцу вярні.Тых, хто ў моры,Не пакінь у горы.З тымі, хто ў падарожжах,Будзь і ў клопатах Божых.Тым, хто слугуе роднаму краю,Хто нашую мову мілуе,Пакажы сцяжынку да раю,Даруй і праграшынку малую.Тых, хто просіць насПамаліцца шчыра за іх,Памілуй, бо маешВялікую
літасць да ўсіх.Памяні, Госпадзе,Нашых бацькоў ды братоў,Што адышлі ў Твой край,Ад святла аблічча Твайго спагатоўСпакой ім, спачылым, дай.Памяні, Госпадзе, нашых братоў,Што й сённяВа ўчарашняга дня ў палоне.Вызвалі ад кайданоўІ душы іхныя, і далоні,Каб мелі галаву на плячах,А не неслі, як горб, за плячамі.Каб зоры займаліся ў смелых вачах,Каб пачуваліся вольнымі крывічамі.Памяні, Госпадзе,Ўсіх дабраплодных і дабрачынныхУ Тваіх святынях адчыненых.Выслухай просьбы іхныя аб збаўленні,Імем Тваім асвечаныя,І дай ім жыццё вечнае.Памяні, Госпадзе, нас,Рабоў Тваіх грэшных, рахманых,Тут, на задуманай Табою зямлі,І святлом Свае мудрасці прасвятліРозум наш, што ўвечарэў у заганах.І скіруй на сцежкі святарныяЗапаветаў ТваіхМалітвамі Прачыстае Багародзіцы –Нашае ВаладарыніІ Прыснадзевы Марыі і Ўсіх Святых.Будзем ісці да ЦябеІ ў радасці і ў журбе,З песнямі і з плачом,Покуль будзе сябе называцьКрывічомПаслухмянец Твой хоць адзін. Амін.* * *Устаўшы з пасцелі, як з дамавіны,Дзякую Табе, Госпадзе Трыадзіны,Што Ты, Даўца дабрыні й церплівосці,На мяне, лянотнага й грэшнага,Не ўтаіў ні гневу, ні злосціІ за мае беззаконствыМяне не прывёў да згубнасці,А падняў па Сваёй людалюбнасціМяне, што ў бeспамяці спачываў,Каб я малітваю ранішняйУладзе Тваёй слаў славу слаў.Прасвятлі вочы духу майго ў чысціні,Вусны мае адчыніКожнаму Богаўслаўнаму гуку.Дай пазнаць мне Тваю навуку,Дай славіць у песняхТваё ўсесвятое Імя, ды не глуха,Айца, і Сына, і Святога Духа,Пакуль цякуць бяссонныя воды,Пакуль ідуць дажджы з аблачын,Цяпер і заўсёды,І на вечны няспын. Амін.* * *Святы Анёле,Заступніку Боскае волі,Ахоўца мае зямное няволі,І ў цішы, і ў гаманеНе адыходзь ад мяне,Адвядзі ад душы мае стому,Не дай духу зломуСмяротным целам маімЗавалодаць самохаць,Не дай мой клёк запалохаць.Дай моцы сіле маёй,Зняможанай а слабой,Боль незаслужаны патушы,Застацца самім сабойДазволь мне, ахоўца мае душы.На шлях збаўлення мяне скіруй,Калі дзе паддаўся мане, даруй.Як чым зграшыў мінулай начы,Гэтага дня заступіся,Дапамажы спакусу перамагчы.Каб груган зайздрослівасціЎ душы мае гняздо не савіў.Каб Госпада я не ўгнявіў.Каб верны быў яКрывіцкай святой старане,Мове матчынай –Як найраднейшай балючай радні.Анёле, маліся да Госпада,Каб зрабіў мянеСлугою Свае дабрыні.Каб палымнеў, а не палынеўТвой напамін. Амін.НАШЧАТуман пакут скроні часу выбеліў.Кайнасць запозненая замаўчала.Мама –Мая небадарная Біблія,Якая мяне да жыцця прыручала.Грахоў неадольныхПрадонная ямінаРазяўлена, як галодная пашча.Жыве ўва мнеКожнае слова маміна.Бібліі ўдзячны,Малюся нашча…КАЛЯДНЫ ВЕРШУ ноч калядную збярыУсіх здарожаных, халодных,Усіх забытых і галодныхІ раздары свае дары –Усё, што даў табе Гасподзь,Каб ты апошнімМог дзяліцца,Бо ўдачы гладкая цяліцаПасецца, каб аддаць стокроць.Прасі на кут сваіх ДзядоўАбнашчыцца куццёю поснай,Каб не шукаць гадзінай познайУ небе памяці слядоў.Як вогнішча, разварушыТугу,Што пазірае нема.І ціха вока БэтлеемаУзыдзе ў поцемках душы.СВЯТАЯ НОЧЗ нямецкаеСон святы бачыць ноч.Свет увесь спіць, апрочНепаздзіўленай двойцы святой.Дзіцятка з кудзеркамі, засніУ ясельках цішыні!Сон святы бачыць ноч.Зорка, прарочВестку светлую пастухам.Блізіцца навіна ў кожны кут:Ад пакут Збаўца тут!Сон святы бачыць ноч.Слаўся радасцю, плоць,Цемра, збоч.Нарадзіўся Хрыстос —Нам збавенне прынёс!У КАГО?Яе светласці СвечцыЦела згарае,Душа палымнее,Як і ў людзей.Мроям нябыт дакараць саладзей.Ля небакраю надзея рунее.Свечка спачатку зямлю засяляла.Людзі пасля.Цемра з патухлага вугаляЎ сэрцах журбу засяліла трывала.СамаспаленнеЦі выйсце з адчаю?Як і ў людзей.Шлях да вяртання ў каго карацей?Неба жыцця для каго залачае?