* * *Памяць любіць журбу пялегваць.I сцяжыны сыноўняга лёсуЦіха ў тлумным свеце пралеглі,Як маміны чорныя косы.I на смутных сцяжынах гэтыхНе заблудзіць кайнасці ветах.Да вясёлага маладзікаСцісне шыю рацэ асака...НЕБА НАД МАМІНАЙ ХАТАЙДагарэла нейчая душа —Знічка рассыпаецца імкліва...Не ўтрымаўшы зорнага каўша,Зорнае млынар рассыпаў мліва...Павуціння зорнага імжа...Зорнага іржышча рабацінне...Куфра змроку зорная іржа...Зорнай лесапільні пілавінне...
ВУЧЫЦЦА ДЫХАЦЬ ПАЖАР
КАХАННЕДзень
у раніцу закахаўся,Развярэдзіўся, раскалыхаўся.Толькі раніца не чакае –Пасміхаецца і ўцякае.Дзень да вечара выглядае:Дзе няўлоўніца маладая?ЛЕТАБрывей сілоЗвяло дзяўчо.Правей сяло,Сяло Ваўчо...Счубацеў хмель.Сухмень аглух.Хмялее чмель.Чмялее луг...* * *Каханне і веру не трэбаУсім выстаўляць напаказ:Душа толькі чуе і неба.* * *Цяпер, каб цябе не было,Прыдумаў наноў бы ўсё роўнаЦябе, апрануўшы ў святло.* * *Я выцісну цябе з сябе,Як выціскаюць яд змяіны.Не разбудзіўшы напаміны,Ссівеўшы на глухой сяўбе,Стрываю ўсе абразы, кпіны.Я выцісну цябе з сябе,Як выціскаюць яд змяіны.У харашбе,У варажбеУсю святуюДа хвіліныЯ выцісну цябе з сябе,Як выціскаюць яд змяіны.Чаму мне злосці не стае,Каб рэзаць там,Дзе ўкус змяіны,Каго вініць?Усе правіны —Яны мае, мае, мае!* * *Чаканы міг спакою.I — паварот ключа.Світае у пакоіАд смуглага пляча.Трывожнага дыханняТрывожны сухавей,Трывожныя ў туманеПагляды ласкавей...Прачнулася світанне —Пакінулі пакойПачэснымі сватаміI цішыня й спакой.Прыцішаныя крокі.I — паварот ключа.Нырае ў сон таропкаМаладзічок пляча...* * *Ад «не трэба, не трэба»Да «святло патушы»,Як да сёмага неба,Як да шчырай душы,Як ад бліску маланкіДа абложных грымот...З вёраснёвай палянкіХмеліць вераснем мёд.Ліўнем стомленым стынуНа захмарнай градзе...Прагасмаглай пустыні,Спёкаспелых грудзей.Толькі змроку густогаЗахмялелы мурог,Толькі светлая стома,Толькі месячка рог...Ціха досвітак глянуў —Стой,імгненне,замры!Не спяшайся, бяглянка,Мы адны на зямлі.Можа, дзень пачакае.Маладзік, пасвяці...Ноч бывае такаяТолькі раз у жыцці...Знелюбелы, нямілыДзень з-за мора ўстае.Мне б вякоў не хапілаСлухаць вочы твае...СПРОБА АКРАВЕРШААленю здзіўлення аб скалы адчаю разбіцца ў запале.Ледзь Вашая ўсмешка ўзыдзе — ўхвал загрьіміць абвал.Але, асмялеўшы ад страху, выводжу світальнае Але.СПАКУСАЗ цыкла «Біблейскія балады»У сад Эдэмскі пасяліў ГасподзьАдама голага й заўважыў ціха:– Усё тваё.Адно не падыходзьДа дрэва ведання дабра і ліха.З Адамам Ева голая была.Слоў сораму не вымаўлялі вусны.Цяпла ставала і было святла.Але аднекуль выпаўзГад спакусны.І надкусілі яблык сакаўны –І сплыў туман з вачэй,Не стала казкі.І ўбачылі, што голыя яны.Сплялі з лістоў фіговых папяразкі.Бог выкляў гада, загадаў яму жПыл тлусты есці і хадзіць на бруху.І Еву вырак:– Панам будзе муж.У скрусе нараджацьмеш,Слухаць скруху.– Жывіцца будзеш палявой травой, –Сказаў Адаму, –І карміцца з працы.З зямлі ты ўзяты,
станеш зноў зямлёй.Ты пыл і пылам мусіш паўтарацца.Бог выгнаў грэшнікаў з Эдэму вон,Адзеў іх у адзежу скураную.І кожны чалавек да скону дзёнХітруе, спакушаецца, раўнуе.Дык хто наслаў спакусу,Гад ці Бог?Хто Еву хітрым надзяліў імпэтам?Калі б Адам спакусу перамог,Ці мы былі б цяперНа свеце гэтым?НЕ ЎСІМ...Пакуль хачу цябеI чуць, і адчувацьДа кожнае радзімкі неадкрытай,Датуль душу журбеНе дам арандаваць,Забараню сабе гады лічыць і ўпрытай.Бо толькі ты аднаЧакаць мяне змагла,Каб наталіць мілосцю нечуванай.З крыніцы піць да днаДалонямі святлаДазволена не ўсімШаленствам і пашанай.НА ЎЗВІЎНявіннаю віной,МанойЖарсць наталіцца прагна хоча.I нада мной,I пада мнойСмялей твае смяюцца вочы.У іх ты ўсяДа дна відна,Ушчэйт галодная такаяНа шчырасць.I табе аднаЎзаемнасць шчыра патакае.Растрачваеш сябе хутчэй,Спрабуеш ашукаць самоту.Ўцякаеш ад сваіх вачэй,На ўзвіў аддаўшыся палёту...УТОПІЯМне ўцямна, нарэшце, зрабілася,Што значыць утопія —Багата ў Вашых вачох утапілася,Утоп і я...БЕЛЫ ВОЎК«Ты белы воўк», –Сказала мнеДа незабыту незабытая,Якую яНі з кім не зблытаюНі пры святле,Ні пацямне.Разгублена перапытаў,Які ён, белы воўк,Тлумачыла:«Я шэрага цябе не бачыла,Ты белым не сягоння стаў».Упрочкі рушыла самаСамота –Недаверу хрэсніца.«Ты белы воўк» –Мая зімаЧорнапраталінкаю весніцца.ЭКСПРОМТЗ музея Уладзіміра КараткевічаПерашалелыя вірыВачэй Аршанскай ВеранікіСказалі: ў нас на дне згары,Мы ўсполымнім пажар вялікі.Відаць, крышылі ваярыНа крапіўніцкім полі пікіЗа ашалелыя вірыВачэй Аршанскай Веранікі.АЛЬ- БОМНАЕЛістападзіць настройДрабязінка любая.Мне цябе не хапае,Як каню мурагу.Не тужу, не ўсыхаю,Не іржу, не ўздыхаю,Не здыхаю,Не ведаю сам,Ці кахаю.Ведаю —Без цябе не магу!КРОПЛЯНеразгаданая кропляНашай зямлі.Крамяная кропляЎрачыстай зоркі.Закаханая кропляЖурботнага вока.Кропля мёду ў вуллі.Кропля дажджавое гаворкі.Кропля кропкіЎ запавеце Прарока....Кропля жарсціЗямносцю сваёй незямнаяЖыццё зачынае.ЮНАК І...Лірычны верш —Юнак дзівоснай моцы йМужчына,Што адчуў сваю бяду,Касмічны сонУсіх зямных эмоцый,Табе на плахуГалаву кладу.I паўтараю за Пятраркам шчыра,Душою загавеўшы да Каляд:«Мілосны верш!Пясняр знямог, і ліраНаладжана на самы сумны лад».БОСАЯ ЗОРКАЗорка босая йшла па зямлі,Я хацеў ёй купіць чаравічкі,Толькі як згаварыцца,КаліУ яе незямныя прывычкі.Зорка босая йшла па расе,I сьляды яе не астывалі,I вятры слугавалі красе,Халады ад яе адставалі.Зорка босая йшла нацянькі,Бо спазьніцца баялася дужа,Дзе ступала, цьвілі васількі,Дзе стаяла — ўсьміхалася ружа.Зорка босая йшла ў туманеКладкай зыбкай над хітрай вадою,Зорка босая йшла да мяне,Каб аднойчы назвацца табою.