РУНЫ ПЕРУНОВЫБорць салодка сніць ласун Лясун.Воўк напоўніцу на поўню вые.На плячох наплыўных гор ПярунРупна крэсліць руны агнявыя.Руны чуюць часу глыбіню.Гэта імі прагнуць асланіццаЗадуменнасць цемры і агню,Выгінаў і звіваў таямніца.Полымя ўсміхнецца з-цад сушша,Узгадаўшы даланю ратая.Нашчая паганская душаВырак лёсуРуніста чытае...ВЕЧНА
ЖЫВЫСтрах жывы.Ён баіцца таксама,Як і ўсе.I яму невядома,Дзе надзейная тая брама,За якой будзе ціха, як дома.Пад якою страхоюСтрахуЗатуліцца ля неба, стаіцца.Страх з ахвярай ідзе на плаху,Не ляжыцца яму, не стаіцца.Цвердалоба,Зірката,ЗацятаСмелы страхПазірае на ката.РАСЦЕЖыццё — надзейная рызыка.У страха характар воўчы.Гляджу,Як у рыжага РысікаДарослымі робяцца вочы.Вачам па-кашэчы рагочацца,Не зважаючы ні на кога.А мне ў іх убачыць хочаццаНа печы сябе малога...МЛЫНГалавы заінелай прысталі жорны,Прытупіліся памяці камяні.Ачарсцвеў ужоБохан клопату чорны,Хочацца праснака цішыні.Як на кухан настроюНатрэсці пытлю,Шыю скруціў сабеРупнасці млён.Пачынае здавацца,Што жыў нібыта,Што дазволіўЗ сабой пазнаёміццаПлён…СМЯЛЕЙУсё, як першы і апошні раз, –Відушчы дождж, сляпая завіруха,На пашы вол,У небе Валапас,І самазадаволеная скруха.І ты,Які на гэты свет прыйшоўЗдзівіцца ды пачціва развітацца,Не першы й не апошні з прыбышоў,Сабе самому здрадлівы дарадца.Падзякуй мураве і мурашу,Што будуць варушыцца над табою,Смялей на волю выпусці душу,Каб стала ўрэшцеРадасна да болю…ЧАРГАРака ўспамінаў ілам заплывае,Прынесеным імгненнямі кароткімі.Не спыніцца,Пакуль зямля трывае,ЧаргаНа сустрэчу з продкамі.ЦІ ЁСЦЬ?..Цікаўнасць,Трымаючы ўсё на прыкмеце,Пытаецца ў вечара з-за спіны,Ці ёсць у пані Вечнасці дзеці.Як ёсць,Дык якія і хто яны?ХАТНІКДа валуна ўтрапення хінуся,Знямелага ў беспрабуддзі.ВасільБыў хатнікам Беларусі.А хатнікі паміраюць,Як людзі...ЖУРБОТНА...Няшчадны лёсДамалаціў гадоў калоссе,Каб
словазерні прараслі ў вякі.I там над ВасілёмЖурботна занялосяСузор'е звечарэлых хатБычкі...ЗЯЗЮЛЬКАЗ бароў вушацкіх,Што зрабілі лядамі,Апошняя зязюлька бараваяНад братам убіваецца, кукуе.Прыбітая і горам, і спагадаміЯк толькі шчырая душа трывае.Анёле крэўнасці,Падай руку ёй...ПАДНЯВОЛЬНІЦАЛёс кроіць бохан скупымі акрайцамі.Жыццё,Выкрадаючы ў вечнасці дні,Прыземіць клапотамі ўпарта стараеццаДушу —Паднявольніцу вышыні.ПЯЦІЗОРКАВАСЦЬГарох гаркоты,Боб спакоры пералушчаны.Гул выкрыкаў адгуў,Шал выбрыкаў адбрыкаў.Пяць зорак каньякуУпартай Беларушчыны —Купала, Багдановіч, Колас,Караткевіч, Быкаў.КАБ САГРЭЦЦА...Світанне і змярканнеХмураць бровы.Аб лоб нябёсПытанне хмарай трэцца,Ці гэта людзі —Маладыя дровы,Якія вечнасць паліць,Каб сагрэцца?ЗАСТАЦЦА...Пражыць сваё ў жыцці —Адказнае мастацтва:Адкуль прыйшоў,Пайсці,А на зямлі застацца.НАСТРОЙДрэва ростані абрастае карой.У хаце чакання імшэюць сценьі.Адвячорак,Як Васілёў настрой, —Руплівы, мройліва задуменны.ЯК І Ў БЫЧКАХ...Бараніць Радзіму на радзіме.Гадаваць журбу сваю ў выгнанні.I вітаць, як і ў Бычках, у РымеЛістападаўскае ліставанне...ВАЧЫСТА...Абыйшла душа мясціны ўсе,Дзе пакутавала, дзе трывала,Дзе сабе шчымлівасць даравала,Кволы сум даверыўшы красе.За душой вачыста сорак дзёнСлед у след ступаў вячысты кон...ВЫДЫХДзень параіць небасхілу вырасці.Прыцемак адскібіць хмары скрыль.Вырвецца з грудзей самотнай шчырасціВыдых —Выбух роспачы:Васіль...ДЗЯКАВАЦЬ...Бог, Мама, Васіль —Трыкірый,Трохзор'е,Тры кстыЖагнаюцца й душою шчырайНябёсам дзякуюцьЗа воблачка мілаты...НЕ ЗАЗЕЛЯНЕЮЦЬ...Не стомяцца маладыя вякіТрымаць нябытУ жыцця ў палоне.Ніколі не зазелянеюць цвікі,Якія ўпіліся ў Хрыстовы далоні...