Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Ці нашага паважанага філёзафа не было?

— Твой паважаны філёзаф ёсць абармотам. Не! Не было, не паказваўся дый не пакажацца болей!

— А я крыху лепш думаю калі не пра ягоную шчырасць, дык пра розум.

Ужо хіба выпусціў крыху крыві таму капшуку, дык прыйдзе, хоць бы па тое, каб атрымаць шанц зрабіць гэта другі раз.

— Хай сцеражэцца, каб яму не спусціў крыві!

— Не рабі гэтага, стрымайся, пакуль аб ашуканстве не ўпэўніўся. Не давай яму больш грошай, а лепш абяцай шчодрую ўзнагароду, калі прынясе табе пэўную вестку. Ці манішся рабіць што на ўласную руку?

— Два мае вызвольнікі, Німфід

і Дэмас, шукаюць яе на чале шасцідзесяці людзей. Той з нявольнікаў, які знойдзе яе, мае абяцаную вольнасць.

Апрача таго выслаў я адмысловых на ўсе дарогі з Рыму, каб выпытвалі ў гасподах пра ліга й дзяўчыну. Сам абягаў горад днём і ноччу, спадзеючыся шчаслівага тропу.

— Як толькі што-небудзь даведаешся, дай мне знаць, бо я мушу ехаць да Анцыюма.

— Добра.

— А калі каторае-небудзь раніцы, прачнуўшыся, скажаш сабе, што для аднае дзяўчыны не варта грызціся ды столькі турбавацца, дык прыязджай у Анцыюм. Там хопіць і жанчын, і ўцехаў.

Вініць пачаў бегаць хуткімі сягнямі сюды-туды, а Пятроні глядзеў на яго праз хвіліну, пасля кажа: — Скажы мне шчыра — не як агняхват, самадур, але як чалавек разважны, які адказвае шчыраму прыяцелю: ці табе заўсёды аднолькава расходзіцца пра гэную Лігію?

Вініць на хвіліну спыніўся і зірнуў так на Пятронія, як бы яго перад гэтым не бачыў, ды зноў пачаў хадзіць. Бачна было, што выбух у сабе душыць. Урэшце, з пачуцця немачы, з жалю, гневу й непераможнае тугі набеглі яму дзве слязы, якія прамовілі да Пятронія мацней, чым найкрасамоўнейшыя словы.

Дык, падумаўшы хвіліну, Пятроні кажа: — Свет на сабе трымае не Атлант, але жанчына, і часам забаўляецца ім, бы шпурляком.

— Так! — пацвердзіў Вініць.

І пачалі развітвацца. Але ў той жа хвіліне нявольнік далажыў, што ў сенцах чакае Хілон Хіланід і просіць пабачыцца.

Вініць загадаў упусціць яго зараз жа, а Пятроні сказаў: — А што! Не казаў я табе! На Геркулеса! Будзь толькі спакойным, бо інакш ён табою заўладае, не ты ім.

— Чэсць і прывітанне шляхотнаму трыбуну і табе, спадару! — кажа, уваходзячы, Хілон. — Хай шчасцю вашаму дараўняе слава, ды хай абяжыць яна цэлы свет ад стаўпоў Геркулеса аж па граніцы Аршацыдаў!

— Вітаем правадаўцу мудрасці й цноты! — адказаў Пятроні. А Вініць пытае, крывячы нібыта спакойнага: — Што нясеш?

— Першы раз я прынёс табе надзею, спадару, а цяпер прыношу пэўнасць, што дзявіца будзе знойдзена.

— Гэта знача, што дагэтуль яшчэ яе не знайшоў?

— Але, спадару, затое ведаю, што абазначае знак, які табе напісала, ведаю, хто яе адбіў, і ведаю, між якімі вернікамі трэ яе шукаць.

Вініць хацеў усхапіцца з крэсла, на якім сядзеў, але Пятроні спыніў яго і, звяртаючыся да Хілона, кажа: — Гавары далей!

— Ці ты зусім пэўны, спадару, што дзяўчына табе намалявала рыбу на пяску?

— Так! — зікнуў Вініць.

— Дык, знача, яна ёсць хрысціянкай, і адбілі яе хрысціяне.

Хвіліна маўчання.

— Слухай, Хілон, — адзываецца ўрэшце Пятроні, — мой сваяк падрыхтаваў табе за знаход красуні ладную колькасць грошай, але й не меншую колькасць розаг, калі асмелішся яго ашукваць. У першым выпадку купіш не аднаго, але трох пісцоў, у другім — філязофія ўсіх мудрацоў з дадаткам твае собскае не будзе табе гаючаю масцяй.

— Дзяўчына ёсць хрысціянкай, спадару! — адазваўся грэк.

— Падумай, Хілон, ты чалавек не дурны! Ведаем,

што Юнія Сылана з Кальвіяй Крыспінілай абвінавачвалі Пампонію Грэцыну, што верыць у хрысціянскі забабон, але ведаем таксама, што дамовы суд апраўдаў яе ад гэтага закіду. Няўжо ты хацеў бы яго зноў уздымаць? Няўжо манішся нам уталкоўваць, што Пампонія, а разам з ёю і Лігія могуць належаць да непрыяцеляў роду чалавечага, да затрувальнікаў фантанаў і студняў, да паклоннікаў аслінай галаве, да дзецябойцаў і найагіднейшых распуснікаў?

Глядзі, Хілон, каб гэтая тэза, якую нам агалошваеш, не адбілася як антытэза на тваім хрыбце.

Хілон развёў рукамі, быццам гэта не яго віна, пасля кажа: — Спадару! Вымаві па-грэцку наступны сказ: Езус Хрыстус, Сын Божы, Збавіцель.

— Ну, добра, на табе!.. І што з таго?

— А цяпер вазьмі першыя літары кажнага слова і злажы іх так, каб утварылі адно слова.

— Рыба! [30] — кажа здзіўлены Пятроні.

— Вось дзеля чаго рыба сталася меткай хрысціян, — адказвае самазадаволены Хілон.

30

Ichtis! (грэч.).

Хвіліна маўчання. У домыслах грэка было, аднак, штось так рэвеляцыйнае, што абодва прыяцелі сумеліся.

— Вініць, — спытаў Пятроні, — ці ты не памыліўся, ці іставетна Лігія намалявала табе рыбу?

— На ўсе багі падземныя, можна здурэць! — загараецца малады чалавек. — Каб намалявала мне птушку, дык і сказаў бы — птушку!

— Дык ёсць хрысціянкай, — завяршыў Хілон.

— Гэта знача, — дадае Пятроні, — што Пампонія і Лігія затручваюць студні, мардуюць схопленыя на вуліцы дзеці ды аддаюцца бессаромным учынкам! Дурное! Ты, Вініць, быў даўжэй у іхнім доме, я быў коратка, але даволі ведаю і Аўла і Пампонію дый Лігію, каб гаварыць: лухта, чарнату нясінесіцё! Калі рыба ёсць меткаю хрысціян, чаму, праўда, нельга запярэчыць, і калі яны ёсць хрысціянкі, на Празэрпіну, відавочна, хрысціяне ня ёсць такімі, за якіх іх маюць.

— Гаворыш, моў Сакрат, спадару, — адказвае Хілон. — Хто калі цікавіўся хрысціянінам? Хто пазнаў іхнюю навуку? Як ішоў я перад трыма гадамі раз з Неапалю сюды, у Рым (ох, чаму там не застаўся!), прылучыўся да мяне чалавек, лекар, называўся Глаўк, пра якога казалі, што быў хрысціянінам, адылі я пераканаўся, што гэта быў сумленны чалавек.

— Ці не ад яго ты й даведаўся, шго значыць рыба?

— На жаль, не, спадару! У дарозе ў адной гасподзе пырнуў нехта пачцівага старога нажом, жонку й дзіця ягонае схапілі гандляры нявольнікамі, а я ў абароне іх страціў гэтыя вось два пальцы. Адылі між хрысціянамі, чутно, здараюцца цуды, дык маю надзею, што мне адрастуць.

— Як гэта? І ты стаўся хрысціянінам?

— Ад учарашняга дня, спадару, ад учарашняга дня! Зрабіла мяне ім гэная рыба. Бач, якая, аднак, у ёй сіла! І за некалькі дзён буду найшчырэйшым з шчырых, каб толькі мяне дапусцілі да ўсіх сваіх тайніц, а як дапусцяць мяне да ўсіх сваіх тайніц, буду ведаць, дзе хаваецца красуня. Тады мо маё хрысціянства лепш мне аплоціцца, чым мая філязофія. Прырок я Мэркураму, калі мне дапаможа знайсці дзяўчыну, ахвярую яму дзве ялаўкі-аднагодкі аднае меры дый яшчэ з пазалочанымі рагамі.

Поделиться с друзьями: