Людзі на балоце
Шрифт:
Міканор дадаў з роздумам:
— Усё адно — кеб і адабралі ў Глушака і аддалі каму другому — мало хто б парадаваўся. Крыўды
— Ат, слухаць няма чаго! Абы пачасаць язык!
— Ето толькі ў нас дзіво! Балото цэлае! Падумаць — і то страшно! Нам усё — страшно! Усё — выдумка!.. Нічого — прыйдзе пара!
Недалёка ўжо віднеліся прыцярушаныя сняжком, як бы не такія панурыя, як заўсёды, куранёўскія стрэхі.
— Ты б от Ганну лепей трымаў пры сабе! — зачапіў Хоня. — Такую дзеўку ўпусціў.
— Упусціў не ўпусціў — што з таго!
Чаго мне було дзяржаць яе!..— Як ето — чаго?
— А так — сам голы!.. Ды шчэ голую браць на шыю!..
— Ета, не сакрэт, на шыі не була б! — сказаў Міканор. — От дзеўка — што ўродаю, што рукамі, першая мо на ўсю воласць! Мяне аж зайздрасць брала, што яна з табою! Упусціў!
— Упусціў! — Васіль раптам ускіпеў. — Ну, упусціў! Што вам!
Міканор сумеўся: упершыню чуў такі сум, такі боль у гэтым маўклівым, недаверлівым хлопцу. Каб суцешыць, супакоіць трохі Васіля, сказаў вінавата:
— Нічога, можа, шчэ і не ўсё кончылася! У жыцці, не сакрэт, усяляк бувае…
Васіль не адказаў.
1961