Зорны спеў
Шрифт:
Тут трэба агаварыцца: мастацкае пазнанне ў жанры лірычнай паэзіі набывае спецыфічную форму пачуццяў, настрояў, эмоцый, думак, а не характараў і абставін, што ўласцівы эпасу або драме. Таму пры вывучэнні лірыкі даводзіцца на падставе пэўнага тыпу пачуццяў рэканструяваць чалавечыя характары. Канешне, гэта рэканструкцыя носіць прыблізны характар; у болыпасці выпадкаў нам удасца адгадаць толькі агульныя контуры лірычнага героя, але загадкавасць і няяснасць прадугледжаны ў рамантычнай тыпізацыі.
Найбольш вядомымі паэтамі пачатку 20-х гадоў у былой Заходняй Беларусі былі Г. Леўчык, Л. Родзевіч, Ул. Жылка, К. Сваяк. Ім была ўласціва рамантычная скіраванасць твораў, хоць відавочны і шырокі дыяпа-зон індывідуальных і тыпалагічных адрозненняў, а таксама розныя маштабы таленту.
Гальяш
Больш складаныя формы рамантычных адносін да гісторыі выяўляе творчасць Леапольда Родзевіча. Справа не толькі ў перабольшванні і ўслаўленні грамадзянскіх поглядаў і пачуццяў лірычнага героя — маладога інтэлігента-патрыёта, які гатовы на смерць у імя свабоды. Справа ў бунтарскім духу паэзіі Родзевіча, якая сцвярджае поўную і абсалютную нялюдскасць існуючага ладу жыцця. Існуючы лад агідны і невыносны для ўражлівага і гордага бунтара. На некаторых вершах Л. Родзевіча са зборніка «Беларусь» відаць уплывы дэкларацый футурызму з яго культам жорсткай барацьбы і анархічна-бязлітаснага змагара. Праўда, герой паэзіі Л. Родзевіча не п'янее ад прыліву біялагічнае сілы, яго змаганне не зусім беспраграмнае, як у футурыстаў. Калі ён гаворыць: «Я згару у барацьбе, о зайздросць маёй судзьбе»,— дык разумее, што зайздрасці варта не сама здольнасць пераадолець страх смерці, а тая азоранасць сэнсам жыцця, якую ён знайшоў у мэтах змагання — шчасце народа, росквіт Беларусі.
Дамінантай духоўнага свету лірычнага героя Л. Родзевіча з'яўляецца нейкі таямнічы настрой душы. Герой увесь ва ўладзе прадчуванняў, лятункаў, надзей на вялікія здзяйсненні, што адбываюцца і адбудуцца ў свеце. Ён не можа трываць у сучаснасці, бо яна — сімвал уціску і паніжэння. Ён ірвецца наперад і ўгору, любоў да вольнай Беларусі дае яму крылы:
Для мільёнаў я надзея, Сонца прада мной бляднее, Бо люблю Цябе я44.З такіх малітоўна-заклінальных адносін да Радзімы пачынаў паэтычную творчасць Л. Родзевіч, каб потым прыйсці да болып глыбокага погляду на сувязі чалавека з гісторыяй.
Як інтэлігент ён адчувае сваю адасобленасць ад масы і ў той жа час не мысліць свайго існавання без народа. Гэта дваістасць самаадчування героя не ўспрымаецца ім як раздвоенасць асобы. Праз удзел у Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі, а потым у Кампартыі Заходняй Беларусі Л. Родзевіч становіцца прафесійным рэвалюцыянерам. Практычная дзейнасць у падполлі арганізацыйна звязала яго з масамі, адкрыла поле для працы ў масах. Вывучэнне марксізму-ленінізму ў Кя-муністычным універсітэце народаў Захаду (1924 г.) узброіла яго веданнем заканамернасцей гісторыі. Гэта памагло Л. Родзевічу ўслед за рамантычнымі, асацыятыўнымі, адрасаванымі самой будучыні вершамі-прароцтвамі ствараць агітацыйныя вершы-заклікі. У грамадзянскай лірыцы паэта канца 20-х гадоў назіраецца набліжэнне рамантычных сноў да гістарычных прагнозаў, рэальных, хоць рамантызаваных карцін будучыні («Куток Леніна», «Крутуха», «Адраджэнне»). Рамантызм як высакародна-безразважнае светасузіранне і як форма эстэтычных адносін да рэчаіснасці саступаў месца рэвалюцыйнай рамантыцы як эмацыянальна-стылёвай афарбоўцы мыслення і вобраза. У канцы 20-х гадоў, калі Родзевіч узначальваў выдавецтва пры ЦК КПЗБ, агітацыйная паэзія стала ў яго творчасці дамініруючай. У лепшых творах палітычнай лірыкі ён адзін з першых у заходнебеларускай літаратуры ўвёў вобраз рэвалюцыянера, дзеяча-прафесіянала, вобраз камуніста. Паэт ішоў да рамантычнай плыні ў
сацыялістычным рэалізме, якую сёння літаратуразнаўцы характарызуюць як «узнёсласць і акрыленасць размовы пра ўзнёслае і акрыленае»45.Эвалюцыя ад неарамантызму сімвалісцкага тыпу да рэвалюцыйнай рамантыкі і героікі прыкметна ў творчасці Уладзіміра Жылкі, аўтара зборнікаў вершаў «Уяўленне» (1923 г.), «На ростані» (1924 г.), «З палёў Заходняй Беларусі» (1927 г.).
Першая кніжка Ул. Жылкі — своеасаблівая лірычная паэма пра гістарычныя шляхі Беларусі — не пазбаўлена супярэчлівасці і сімвалісцкай цьмянасці. Лірычны герой яе ап'яняецца хмелем народнага бунту і глядзіць на гістарычны працэс як на нязведаную стыхію, якая раскрывае свае тайны толькі інтуіцыі мастака і не падуладна розуму:
Усюды прароцтвы... Хто ж іх пайме? Розум-убоства Верыць зіме46.Паколькі «тайны заказаных брам» гісторыі ўмее адкрываць толькі інтуіцыя, паэт робіць свайго лірычнага героя таямнічым пасрэднікам паміж народам і гісторыяй, вешчуном будучыні. Праўда, гэтага героя-прарока часта мучаць невырашальныя пытанні. Ён уяўляе сябе вандроўнікам на ростані гістарычных дарог, ён увесь у трывожным роздуме і ваганнях — трэба выбраць шлях, а гэта здаецца звыш сіл чалавечых:
I торба вось і кій дарожны, Пара ў пуціну мне даўно, А я нясмелы і трывожны, А я на ростані адно...47Паэт не суцяшае сябе, не любуецца сваімі пакутамі, бо пакутуе ўсур'ёз:
Куды ідзем і дзе капцы канцовыя, Дзе ходу нашаму мяжа? Ў адказ віхор пяе ўсё новае I лезіво блішчыць нажа48.Паэт пакутуе ад свайго няведання законаў гісторыі, пакутуе і ставіць пытанні. Ён не разумее, што ўжо гэтыя пакуты і пастаноўка пытанняў гістарычнага маштабу ёсць паказчык грамадзянскай актыўнасці, характэрнай для радыкальнай заходнебеларускай інтэлігенцыі пачатку 20-х гадоў.
Вучоба на філасофскім факультэце Пражскага універсітэта, удзел у грамадскай рабоце сярод студэнтаўземлякоў і асабліва знаёмства з літаратурай і культурай Савецкай Беларусі наводзіць Ул. Жылку на думку, што гісторыя — арэна творчасці народных мас. Гэта ўносіць пэўныя карэктывы ў праграму паэта, але не пазбаўляе яго пакут. З-пад яго пяра выходзяць вершы, у якіх услаўляецца барацьба, узвышаецца грамадская дзейнасць чалавека як найвялікшае хараство («Меч», «Наш лёс, бы кат рукой забойнай...», «Праметэй», «Памяці П. Шэлі»):
Узысці на вогнішча натхнення, Над тайнасцю вякоў гадаць, Валодаць воляй да здзяйснення I ўмець, бязмежна ўмець жадаць49.Рамантычнае ўслаўленне грамадскай ахвярнасці героя, свабодалюбнасць, паэтызацыя народнай сілы і вызваленчых традыцый дазваляюць далучыць паэзію Ул. Жылкі да прагрэсіўна-рамантычнага кірунку. Нават у паэме «Уяуленне» мы знаходзім ідэалізацыі мінулага, пропаведзі ўцёкаў героя-прарока ад надзённых трывог.
Пераехаўшы ў Савецкую Беларусь, Жылка змог усвядоміць сусветнае значэнне Кастрычніка, сувязь паміж лёсам Беларусі і шляхамі міжнароднага пралетарскага руху, і гэта збавіла яго ад мноства заклятых пытанняў, трывог і пакут. Разам з эвалюцыяй светапогляду наступілі і пэўныя змены ў творчым метадзе Ул. Жылкі. Як паэт удумлівы, прызвычаены да саманазірання і самааналізу, ён у адным з пісьмаў, яшчэ ў 1925 годзе, сцвярджаў: «Рамантызм для мяне — пройдзены этап... Так, мы перажываем гераічны перыяд нашага руху, і паэты мусяць гэта асабліва запамятаць»50.