Знаёмы салдат
Шрифт:
– Нават уначы чалавеку выспацца не даюць!..
– буркнуў Вiлюс.
– Бывае, гэтыя заняткi патрэбны i ў мiрны час... А цябе, пэўна, мала старшына ганяў.
– Я санiтарам быў, - агрызнуўся Вiлюс.
Рычардас змаўчаў.
– Лепш бы зусiм не было армiй!
– сказаў Вiлюс.
– Можа, i не будзе калi-небудзь. Забудуць людзi пра вайну. Стануць...
–
– таропка ўставiў Вiлюс, узрадаваўшыся магчымасцi змянiць размову. I чаму ён сам не кiнуўся тады да малога?..
Удалечынi ўсё грукаталi выбухi, а начныя птушкi на балоце маўчалi.
– Гэта ўжо хто кiм пажадае...
– працягнуў Рычардас.
У баку моста раптоўна шугануў слiпучы слуп полымя. Белае ненатуральнае святло азарыла балота; i мужчынам падалося, што каркас моста ажыў, узняўся ў паветра i застыў - у адно iмгненне.
Даляцела запозненая выбуховая хваля.
– Няўжо... памылiўся?
– прашаптаў Вiлюс.
– Напэўна, вучэбная грукнула. Або звер нейкi на мiну напароўся, - спакойна запярэчыў Рычардас.
– Заўтра з самай ранiцы iдзём адгэтуль.
– Ды ўжо ж, пасля гэтага журавiны збiраць не станеш... Такое ўражанне, быццам на фронт трапiлi.
– Якое шчасце, што можна iсцi спаць i заўтра мiрна прачнуцца, - умiхнуўся Вiлюс.
Гэты выбух быў апошнi. Сталася зусiм цiха. Пагаслi промнi пражэктараў адначасна, разам з рэхам выбуху.
Зноў танюткiм галаском пiскнула iвалга i тут жа змоўкла, вырашыла, што не пасуе ёй, дзённай птушцы, спяваць сярод начы.
* * *
Да шашы было далёка. Гужам iшлi яны вузкай сцяжынай, пратаптанай цераз поле, i Вiлюс крочыў апошнi. Дзецi хутка ўцiхамiрылiся, але потым сталi ныць, i маткi моўчкi цягнулi iх за рукi, быццам баючыся спазнiцца. А спяшацца не было куды.
Нарэшце паказалася шаша. Здалёку свяцiўся аўтобусны прыпынак, адзначаны жоўтым дыскам.
Дошка з раскладам аблупiлася. Але Рычардасу ўдалося неяк разабраць, што аўтобус на Вiльню прыйдзе праз гадзiну. Ён азiрнуўся.
Вiлюс стаяў убаку i глядзеў некуды ўдалеч.
– Паслухай...
– сказаў, падышоўшы да яго, Рычардас.
– Не,
– Ды кажы.
– Лухта, - махнуў рукой Рычардас.
– Праўда, часам усялякае глупства ў галаву лезе. Нават дзiўна... Давай пагуляем, чаго тут тырчаць...
Вiлюс паслухмяна пайшоў за Рычардасам.
Крочылi яны ўскрай шашы. Прайшлi даволi далёка, але Вiлюс нi пра што не пытаўся - куды яны iдуць, што хацеў сказаць Рычардас. Бадай, Вiлюс нават не заўважыў, як далёка яны адышлi ад прыпынку.
– Мне ўвесь час здаецца, што я ўжо бачыў гэтага салдата, - нарэшце загаварыў Рычардас.
– Сапраўды дзiўна.
– Трэба было спытацца.
– Я толькi сёння ўзгадаў.
– Шмат ездзiш. Сустракаешся з людзьмi.
– Вось менавiта, сустракаюся...
Трохi далей ад шашы стаяў доўгi цагляны будынак, абнесены жывой загароджай з глогу. У двор вяла пасыпаная друзам дарожка.
– Школа, - паведамiў Рычардас.
– Зойдзем?
Вiлюс толькi пацiснуў плячыма. Часу яшчэ было багата, i яму ўсё роўна, куды iсцi. Не хацелася вяртацца на прыпанак, яму не было пра што размаўляць з жонкай.
Калiдор з белымi сценамi, на якiх вiселi плакаты, дыяграмы i насценгазеты, пуставаў. Толькi ў класах, за дзвярыма, на якiх чарнелi таблiчкi з светлымi рымскiмi лiчбамi, прыглушана гучалi галасы настаўнiкаў.
– Усе на ўроках, - сказаў Вiлюс i чамусьцi груба дадаў: - А ты, вядома, надумаў карэспандэнцыю напiсаць? На аўтобус не паспеем.
– Спадзяюся, дзверы не замкнёныя...
Вiлюс не зразумеў.
Рычардас штурхнуў адны дзверы, i яны прачынiлiся.
На палiцах былi раскладзены пагнутыя шлемы, iржавае дула кулямёта, асколкi снарадаў, пажоўклы сшытак. Насупраць, на сцяне, вiсеў вялiкi партрэт салдата, вiдаць, перазняты са старой фатаграфii.
– Я ведаў, што гэта ён, - нягучна сказаў Рычардас.
– Не памылiўся...
Пад партрэтам чарнеў надпiс: "Загiнуў 22 чэрвеня 1941 года, узрываючы мост з фашысцкiмi танкамi".
– Не!
– закрычаў Вiлюс.
– Не!..