Хто ты гэткі? — Свой, тутэйшы.Чаго хочаш? — Долі лепшай.Якой долі? — Хлеба, солі.А што болей? — Зямлі, волі.Дзе радзіўся? — Ў сваёй вёсцы.Дзе хрысьціўся? — Пры дарожцы.Чым асьвенчан? — Кроўю, потам.Чым быць хочаш? — Ня быць скотам…
Ці ж гэта многа?!
Ад сьвету, ад БогаЖадаю нямнога: Зямелькі з валоку, К ёй шнур неўдалёку, Зь сьвятлічкай хацінку, За жонку дзяўчынку, Кусок салца к хлебу, Рубля на патрэбу, Здароўя чым болей, Крыху долі, волі —I ўсё! больш нічога…Ну, ці ж гэта многа?!
*** Праз што плачаш,
мужычок?
Праз што плачаш, мужычок? — Празь людзей і неба.Чаго хочаш, мужычок? — Трохі солі, хлеба.Калі шчасьліў, мужычок? — Як водкі нап’юся.Калі грозен, мужычок? — Як з жонкаю б’юся.Праз каго сыт, мужычок? — Праз свой труд і сілу.А ня ў крыўдзе калі ты? — Як лягу ў магілу.
Песьня сіроткі
Трэба мне, сіротцы, доля. Ой, трэба:Няма хаткі, няма поля І хлеба.На тым сьвеце бацька, маці Ў магіле, —Сама я запрацаваці Ня ў сіле.Хто ж адзецца, пракарміцца Паможа?Дзе падзецца, прытуліцца, Мой Божа?Пайду к дрэўцу прытулюся, Заплачу;К зоркам думкай памалюся Бядачай.Пашлю скаргу, хай нясецца За мора,Як мне цяжанька жывецца, — Гавора.Мо' ня льюць там сьлёз напрасна Паводкай,Маюць літасьць над няшчаснай Сіроткай.Стогне бор, віхры зрываюць Плёт з стрэхаў, —Мае жальбы заміраюць Бяз рэха…
Былі ў бацькі тры сыны…
Былі ў бацькі тры сыны,Ды ўсе ж яны Васілі.Адзін служыць у дварэ,Поле панскае арэ;Другі стражнікам зь іх стаў,Куляй, шабляй засьвістаў;Трэйці згінуў у баюЗа свабоду і зямлю.Бацька ў вёсцы сваёй сьпіць,I дуда пры ім ляжыць;Ён часамі дзьме ў яе,Песьню нудную пяе:Ой ты, дудка, ой, дуда!Бяда жыці мне, бяда!Не вяселіш ты мянеЎ маёй беднай старане.
С песень беззямельнаго
1
Ніваў загоны,Лес, сенажатка,Садзік зялёныІ гэта хатка —Ня нашы, братка…Сёлета гэтаВыарам гладка,Далей на летаЧуць-чуць з апраткайЦягнемся, братка.Потам аблітаНіва і градка,Наша рунь жытаДый сенажатка —Панскія, братка.А хоць нам трэба,Так, неспагадка,Мець кусок хлеба, —Вер, будзе сьвяткаІ ў нас, мой братка!Пройдзе, як вейка,Крыўда і звадка,Будзе зямелька,Будзе і хатка– Ў магілцы, братка!..
2
Як спыніўся я за хатай, Як пайшоў, —Ні прыстанішча, ні сьвята Не знайшоў.Сьвецяць зоры дабрадзейна, Зіхацяць, —Маёй толькі безьзямельнай Не відаць.Я з рукамі позна, рана К сім і тым:І к сваёму і да пана, — Служу ўсім;I ару, і бараную, Засяю,На ўрадлівасьць жа гляджу я Не сваю!Пастыр стадка ў поле гоніць I пяе:Дзе ж кароўкі, валы, коні, Дзе мае?Ці на небе хмары тыя, Ці ў вадзе?I сюды я, і туды я — Ой, нідзе!За кусок той хлеба чорны Ты аддайСілу, думкі, — будзь пакорны I чакай!..Нямой рыбай аб лёд біся Век-вякомI ў магілку паваліся Бедаком.Вецер енчыць, сьвішча ў полі, Вольна дзьме,Кляне, моліцца ў нядолі За мяне.Ходзяць хмары чарадою Над зямлёй,Плачуць, плачуць нада мною Сіратой…
3
Што за шчасьце, што за доля, Мой Божа!Ані хаткі, ані поля, Ні збожжа!..Па чужых кутах бадзяцца Век трэба,I гавець, і адгаўляцца Бяз хлеба,Гінуць
сілы над чужою Работай.Заліваесься сьлязою З ахвотай.Ці тут п'яўкі, ці тут людзі — Хто зьведаў? —Адно ўнуку сохнуць грудзі, Як дзеду.Жывеш, мучысься бяз толку, Бяз волі,Хоць жывы лезь у дамоўку Зь нядолі.Пайду к пушчы загукаю Да зоркаў,Як мне ў бедным родным краю Жыць горка…Што за шчасьце, што за доля, Мой Божа!Ані хаткі, ані поля, Ні збожжа…
4
Растапілісь гурбы,Зачарнелі скібы, —Гайда, безьзямельнік!Пашукай сялібы!Шмат зямлі на сьвеце,Шмат на сьвеце хатак, —Толькі безьзямельныхМінуў гэты датак…Скідае куточак,Азярняціць поле, —Бач, пагналі далей,Гоняць без патолі!Пхнецца безьзямельнік,Стогне, уздыхае, —Падпякае сонца,Дожджык палівае.Вецярок калыша,Як галінку тую,Песеньку заводзіць,Як жыцьцё, старую…Не ўздыхай, мой родны!Знойдзеш, — прыйдзе сьвята:Слаўным, роўным станешЗь бедным і багатым!З чатырох дылёвакБудзеш мець мясьціну,На век вечны поляРоўна тры аршыны.Ляжаш там, заляжаш,Бедачок сярмяжны,У дзянькі і ночкіЦіха і паважна…А цяпер, сягоньня,Па лясах, па скібах,Гайда, безьзямельнік,Пашукай сялібы!
5
Паляці ты лесам, полем,Голас неразьвейны,Аб той долі ці нядолі,Долі безьзямельнай.Ці ж ня пан я, не вяльможны?Бойцеся вы Бога!Нават злодзей, на ўсё сквапны,Не ўкрадзе нічога.Маё поле, мае гоні —Воблакі сівыя,Маё стадка, мае коні —Хмары вараныя.Маё поле арэ вецерI пасе скаціну,Што бушуе падчас лішнеЎ летнюю часіну.Мой палац, хто ведаць хоча, —Неба прастор гэты,Што ўдзень сонцам, зормі ночайСьвеціцца адзеты.Ніхто не пераарэ мнеМяжы ў маім полі,Там падаткаў не плачу яНікому, ніколі.Як узойдзе маё поле,Высокая ніва,Туды мчацца мае думкіПа сваё па жніва.Мчацца думкі, зьвіняць песьніВольна, неразьвейнаАб той долі ці нядолі,Долі безьзямельнай.
6
Ой, скажы ты, безьзямельнік, Вашэці,Скуль ты ўзяўся, бедачына, На сьвеце?Ці скрасілі цябе лёды, Марозы?Ці вылілі цябе воды Са сьлёзаў?Дзе ўзрастаў ты, безьзямельны, Хаваўся?Пад якой страхой, мазольнік, Бадзяўся?Ці пад плотам-частаколам Багатых,Ці на прызьбе родных сёлаў, Пад хатай?Хто атуліваў малога Ў пялёнкі?Хто пеў песьні пры калысцы Ў пацёмкі?Ці то вецер, што бяз толку ГалосіцьI зь бядачых хат саломку Разносіць?Чым ты хрышчан, які меў ты Адзетак?Чым кармілі цябе людзі Шмат летак?Ці то плотам, зьнемажэньнем Нязьменным,Ці то крыўдай, паніжэньнем Штодзенным?Хто вучыў цябе, малога Як дзіцяцю,Як шукаць на сьвеце долі, Багацьця?Ці паводкі, што сьвет рыюць Вясною,Ці мяцеліцы, што выюць Зімою?Ой, чаго ты спадзяваўся Ад сьвету,Як зьявіўся на зямельку На гэту?Ці карчомкі таёй п'янай, Гуляшчай,Ці цямнічкі акаванай, Лядашчай?А як сьмерць на цябе, мілы, Надойдзе,Дзе магілка твая будзе, Крыж твой дзе?Ці ў чужым далёкім краі, Ў няволі,Ці пад родным лесам, гаем, У полі?Ну, дакуль жа ты ўсё будзеш МарнеціБез прыпынку, без пацехі На сьвеце?З дня на дзень бядак чакае Ўсё сонца, —Раса вочы выядае Бясконца.