Роднае карэнне
Шрифт:
A дзед y гэты час маўчаў, думаючы важную думу. Абразы мінулага луналі прад памаладзеўшым старыком. Ён, падумаўшы, загаманіў:
— Дык вось, Архіп, любы ты мой! Бачу я, крэпка ў табе роднае карэнне наша. A мне, старому,
— Што вы, дзядуля! Мне так люба, лягчэй мне.
— A чартаўня… Можа, яна і не такая незразумелая, як нам здаецца… Унукі нашы больш за нас ведаць будуць.
— A ўсё ж крыўдна, дзядуля, што людзі сляпыя такія.
— Гэта ў пары такой цяпер ты! A шчэ горш тое — рос ты змалку сярод нас, цёмных, y лесе, дзе яшчэ мой дзед маліўся каля асінавага пня богу Дуплінскаму-Ільінскаму. Вось яно і гаворыць y табе. Нічога, прывыкнеш сярод паноў — абойдзецца…
— A не-е, дзед! Чаму ж тады…
— Ку-гу-гу-гу… — загудзела машына, глушачы словы студэнта. За гоні стаяла станцыя, па насыпе бег пасажырскі поезд.
У цёплых, добрых бягучых хатках ехалі людзі, ехалі са сваім горам і радасцю.
— Ча-чах, ча-чах-стук — шпарка дужа грукаталі-чахалі,—чах-чах, ча-чах-стук, — тахалі колы вялікія пад вагонамі.
Падуў ціхі ветрык, заківаў лазу над канаваю і траўку змірную прыдарожную.
«I трыста, чатырыста гадоў назад таксама дуў ён тут, ветрык, і таксама калыхаў-цалаваў траўку сумную і маўклівую… толькі цуда-машыны не было», — памысліў студэнт і замаркоціўся…