Раскіданае гняздо
Шрифт:
Марыля. Будаваць-то самі будуюць, а раскідаюць не людзі, а іхняя нядоля горкая раскідае.
Данілка. Цікавасць, што гэта такая за паня — горкая нядоля? Для яе мушу пашукаць такое вады, ад каторае яна, як вып'е, дык адразу памрэ. Але, па праўдзе кажучы, калі так нядоля раскідае тое, што людзі будуюць, дык нашто ж зусім будаваць? Гэта ж, далі-пантачкі, мне шмат лепей і выгадней вось цяперака на гэтым ламацці без сцен і страхі, як было ў хаце! Калі сядзеў я ў хаце і майстраваў сваю скрыпачку, то мне здавалася, што я сяджу ў нейкай клетцы, адкуль і вы-рвацца трудна будзе ў свет. А тут — аніводнае загарадкі! Ляці сабе, куды хочаш, як птушка, і ўсё такое. А гэтая вялікая страха, злепленая з неба, куды прыгажэйшая, як была наша саламяная. (Паўза.)
Марыля. Канец свету там, дзе канец шчасцю людскому.
Данілка. Э-э! Мамка, так гаворыш, што і сам пісар не разбярэ.
З'ява ІІ
Тыя ж і Сымон.
Марыля(да Сымона, глуха). Ужо ты вярнуўся? Пахавалі? Можа, на могі...
Сымон(садзячыся, панура). А як жа!.. Пахавалі, толькі не на могілках... не пазволілі! За магілкавым плотам пахавалі. Тут, паміж жывымі, не было яму месца — не стала яму прыстанішча і паміж нябожчыкамі. Самагуб!.. А спытайцеся, хто яго давёў да гэтага самагубства?!
Марыля. Нічога, дзеткі, не парадзіш. Грэшнай смерцю памёр — мусіць пакутаваць.
Сымон. Пакутаваць! пакутаваць! Гэта вечная пакута толькі чалавека на звера перарабляе, дзічэць прыхо-дзіцца, як цемняку якому. Што яна, гэта пакута, са мной зрабіла?! Я сам сябе не пазнаю. Калі кідаў сягоння на бацькаў труп зямлю, то мне здавалася, што гэтым жвірам чырвоным засыпаю самога сябе, свае шчасце, свае леты маладыя; засыпаю Бога, людзей, цэлы свет; здавалася, усе чыста хаваю на векі вечныя ў сцюдзёнай магіле.
Марыля. Нічога, сынку! гэта пяройдзе, гэта толькі жаль вялікі праз цябе гаворыць. Ведай, што яшчэ не ўсё і не ўсіх ты пахаваў: засталіся ў цябе я, браткі і сястрычкі твае — імі і з імі ты мусіш жыць і павінен жыць. Цяжанька цяпер табе,— ды і каму з нас сягоння тут лёганька,— але што чыніць? Памучышся які месяц-другі, прыдаўлены сваім сіроцтвам і адзіноцтвам, месяц-другі будзеш снаваць, як тапельнік між жывымі, не знаходзячы сабе прыстанішча, а там, за які гадок, як зацвітуць на вясну першыя кветкі над бацькавай вечнай пасцеляй,— зацвітуць краскі і ў цябе на душы і на сэрцы, светлыя краскі ціхага спакою і журбы святой. Будзеш далей жыць і шукаць шчасця на свеце.
Сымон. Кветкі! шчасце! Паганыя ногі патопчуць кветкі на бацькавай магіле, як і яго самога ў зямлю затапталі; а шчасце,— каб як глыбока захаваў у сабе,— то табе яго збэсцяць, без ніякае літасці збэсцяць! Нячыстымі рукамі будуць капацца у душы, пакуль не вырвуць з яе гэтага шчасця і не кінуць яго пад ногі і не раздушаць.
Паўза.
Марыля. Усе ж такі, як бы там сабе ні было, а нам трэба думаць, як далей жыць. Паняволі мусім сабе даваць якую раду. Гэтага, сынок, мала, што ты загадаў перацяг-нуць сюды ламаццё з поля. Грызці яго не будзем.
Сымон. Што ж, мамка, ізноў ты да таго мяркуеш, каб ішоў туды да іх ласкі прасіць?
Марыля. А хоць бы i так, то што ж там вельмі такое?
Сымон. Я ўжо мамцы ад першага дня казаў і ця-пер тое кажу: не пайду туды i вы усе не пойдзеце. Аднаго кроку ў той бок не дам i адгэтуль не саступлю. Магі-ла татава стала веквечнай перагародкай паміж імі і намі, і не зніштожыць яе сіле чалавечай! Гора таму, хто першы пераступіць тэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім i пойдзе з імі! Нядоўгая будзе хадня побач з імі. Бо яны, калі сэрца не вырвуць i душы не збэсцяць зусім, то хоць вочы аслепяць і пусцяць блуднымі сцежкамі на вечнае
бадзянне, на вечны здзек і паніжэнне. А свае на такога будуць тыкаць пальцам! i шаптаць асцярожна: «Адступнік, душапрадавец! Бацькаву магілу перажаргау, каб у іх зладзейскія рукі лізаць!»Марыля. Але ты без іх не абыдзешся. Рана-позна мусім ісці к ім... па работу, па хлеб...
Сымон. Дык што ж, калі я з мусу i пайду, як слуга іх, як нявольнік, але не па сваей добрай волі — як !х падлыжнік і завушнік? Праца мая, нявольніка, дол толькі ім глыбейшы выкапае, а хлеб спечаны нявольніка рукам!, ядам абернецца ў зубах іх. Але цяпер... цяпер ніяк к !м не пайду, хіба вяроўкамі пацягнуць, калі ёсць на свеце такія вяроўкі моцныя. Там, над бацькавай магілай, зарок сабе дау жывым не сысц! з гэтага месца, з гэтага нашага разграбленага гнязда, дзе татавы ногі расу сцюдзёную тапталі, а вочы яго шукал! на небе зорк! свайго шчасця. I не сыду, i не уступлю, хай б'юць, рэжуць, катуюць!..
Данілка. Э! часам i без вяроукі ў пятлю лезуць, як ліха прыпрэ.
Марыля. Супакойся, Сымонка! Пакіньма цяпер аб гэтым гаварыць. Можа, есщ хочаш? Ёсць трох! печанай бульбы. (Дастае кійком з папялішча бульбу.)
Сымон (едучы). З'ем, чаму не з'ем? Ад самага рання нічога ў губе не меу. А работы шмат было: сам мусіў яму выкапаць — ніхто не хацеў памагчы, бо, ка-жуць, для вісельніка страшна дол капаць. Ну, няхай !м будзе страшна. Але я ведаю — не страх тут быў прычы-най, а тое, што мы не маем чым заплаціць і чым пачаставаць, не маем за што даць ім гарэлкі, накарміць салам... Не хацелі, і не трэба! Без іх сядзем за жалобным сталом. Ха-ха-ха! Няма чаго сказаць — багаты стол: бульба І вада, вада і бульба!.. Памінкі па родным бацьку, па гаспадару з гаспадароў! Памінкі на раскіда-най хаце, на здратаваных пасевах, па сумленным жыхару, па шчырым сяўцу! Што ж, да касьбы і жніва трэба ладзіцца, да вялікае касьбы і жніва. (Кідае бульбу са злосцю.) Яда ў горла не лезе — колам становіцца.
Данілка. А ты вазьмі ды вадой прагані, або дай я табе ў плечы настукаю. Мне як засядзе кусок у горле, дык мамка як стукне,— глядзіш, кусочак і паляцеў куды трэба.
Марыля. (да Сымона). Дзе Зося? Чаму яна з табой разам не прыйшла?
Сымон. Дзе Зося? дзе Зося? У яе пытайся, а не ў мяне, куды яна прападае. Пайшла з магілак раней за мяне, дык павінна была i раней прыйсці.
Марыля. Каб хаця не заблудзіла дзе? Чаму ты адну яе пусціў? Далека тут да няшчасця.
Сымон. Да няшчасця мо i недалёка: заблудзіць — не заблудзіць, кал! сама гэтага не зажадае. Але яна ўжо запрауды блудзіць ад першага дня бацькавае смерці. Мамка хвора i даверчыва, дык не бачыш нічога і не чуеш, а я ўсё бачу і чую. Паляцела перш ад мяне з Maрылак, каб у двор заляцецца — на панічовы гібкі стан падзівіцца, як сучка, каля ног яго паласціцца.
Марыля. Скуль ты гэта ўзяў, каб Зося... Зоська... мая дачушка?..
Сымон. Так, так, Зоська, твая дачушка, а мая сястрычка родная ў двор да паніча бегае, уся аколіца аб гэтым як у бубен б'е. Я ўсё не верыў, пакуль сам не пераканаўся: заўчора ўсю ноч там прападала. Я відзеў, але маўчау, бо яшчэ тата быу не пахаваны, не хацеў пры нябожчыку аб гэтым новым нашым няшчасці казаць i калатню падымаць.
Марыля(жаласліва). Зоська... мая Зосечка... Бушам не верыцца. Прыпамінаю: у той дзень, як выкідалі, яна прыбегла i казала, што там, ля рэчкі... Ці ж быць можа?.. Зоська... Зоська...
Сымон. Хэ-хэ-хэ! Крамная скура, размасленыя вочы, ліслівае слінявае зюзюканне, бяссорамныя ў кутку пацалункі — вось вам i палонка, у каторую простая дзяучына валіцца, зрэнкі заплюшчыушы. Без вялікіх коштау i торгу мае сабе бясчэльны самалюбнік удаволь свежага і здаровага тавару ў нашай цёмнай прастоце. А плаціць за гэты тавар разбітым шчасцем, апаганенай славай і паскуднымі хваробамі... Зоська... Зоська... Ці ж яна ў іх першая або апошняя?..