Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

С. 43: Люпанарый — публічны дом.

С. 44: Лакуста — знакамітая атручвальніца, якая сама гатавала смяротныя сумесі; з ейнай дапамогай Нэрон пазбавіўся Клаўдыя і Брытаніка. Пратагор з паўночнагрэцкага гораду Абдэр, Продык з Цэоса (вострава ля ўсходняга ўзбярэжжа Сярэдняй Грэцыі) і Горгій з паўднёваітальянскага гораду Лявантына (усе — V ст. перад н. э.) — заснавальнікі сафістыкі; прадстаўнікі гэтага накірунку ў сваіх разважаннях

часта сягалі да лагічных парадоксаў, «сафізмаў».

С. 45: Арыстыд (каля 540–468 гг. перад н. э.) — афінскі дзяржаўны дзеяч, які ўвайшоў у гісторыю як узор сумленнасці й непадкупнасці. Міна — грэцкая грашовая адзінка немалой вартасці. Эргастулюм — вязніца на мейсцы катаржных работ.

С. 47: Эпіктэт (каля 50 — 130 гг.) — папулярны філёзаф-стоік, які спачатку быў нявольнікам, потым вызвольнікам; згадванне яго тут не падпарадкоўваецца храналогіі. Элій Сэян — фаварыт цэзара Тыбэрыя, якога пакаралі смерцю ў 31 г., выявіўшы ягоны ўдзел у змове; пра лёс Сэяна і ягоных дзяцей распавядае Тацыт («Анналы», V, 9).

С. 49: Праксытэлес — выдатны грэцкі скульптар сярэдзіны IV ст. перад н. э., майстар перадачы пластыкі рухаў.

С. 50: Крыптапортык — крытая галярэя. Данаіды — у грэцкай міфалогіі 50 дачок Даная, сына егіпскага караля Бэла; ратуючыся ад пераследу сваіх стрыечных братоў, яны разам з бацькам збеглі ў Аргос, горад на ўсходнім узбярэжжы паўвострава Пелапанэс, але іх злавілі й змусілі да шлюбу; закалоўшы нялюбых мужоў у першую ж ноч, яны напаткалі наступную кару: вечна напаўняць бяздонную ёмістасць у падземным свеце.

С. 51: Друз Юлій Цэзар (8 — 33 гг.) — прыёмны ўнук Тыбэрыя, якога цэзар, засцерагаючыся суперніцтва, замарыў голадам у падзямеллі Палатынскага палацу. Друз Нэрон Цэзар (6 — 30 гг.) старэйшы брат папярэдняга, у 29 г. быў сасланы на востраў Понтыя, што ля ўзбярэжжа Лацыя, і знішчаны голадам або атрутай. Гэмэль Тыбэрый (19–37 гг.) — унук цэзара Тыбэрыя, забіты на загад Калігулы. Германік Юлій Цэзар (15 г. перад н. э. — 19 г. н.

э.) — прыёмны сын Тыбэрыя, які меўся быць ягоным пераемнікам, здольны ваявода; атручаны са згоды Тыбэрыя.

С. 55: … гатоў пайсці ў заклад з Туліем Сэнэцыем… — Сянкевіч зблытаў імя Клаўдыя Сэнэцыё. Вест, або Атык Марк Вестын — консул 65 г., набліжаны да Нэрона; скончыў жыццё самагубствам пасля раскрыцця змовы Пізона.

Вясталкі — жрыцы багіні Весты (іх шэсць), якія далі клятву бясшлюбнасці.

С. 57: Анцыюм — прыбярэжны горад у 50 км на поўдзень ад Рыма. Лукрэцый Кар (каля 96–55 гг. перад н. э.) — выдатны рымскі паэт і філёзаф-эпікурэец, да Венеры звернута ягоная філязофская паэма «Аб сутнасці рэчаў». Масыніса (каля 238–149 гг.

перад н. э.) — валадар Нумідыі, вобласці на паўночным узбярэжжы Афрыкі, спачатку вораг Рыма, а потым хаўруснік у барацьбе з горадам і дзяржавай Карфагенам, што была на тэрыторыі сучаснага Туніса.

С. 58: Набліюм — музычны інструмент з шэрагу гарфаў. Фламін — жрэц.

Парнас — горны масіў у Фокідзе (Сярэдняя Грэцыя); у грэцкай міфалогіі мейсца, дзе жылі Апалон і музы. Ля падножжа Парнаса бруілася Кастальская крыніца — выток натхнення.

С. 60: …калі сфэра Ксэнафонэса круглая… — Сцвярджэнне Ксэнафонэса аб тым, што адзіная і тоесная будова свету грунтуецца на шары (грэч.

«сфэрос»), трэба разумець не ў літаральным, а ў філязофскім сэнсе. Мэмій Рэгул Кай — консул 63 г.

С. 61: Videant consules… — пачатак пастановы, якая апавяшчала ўвядзенне надзвычайнага становішча й наданне консулам экстраардынарных паўнамоцтваў. Ахілес праўду казаў — гл. «Адысея», XI, 488–491. Баі — знакамітае курортнае мястэчка ў Кампаньі на захад ад Неапаля, аблюбаванае для адпачынку тагачасным рымскім бамондам. Баўлі — мястэчка няўздалеч Баяў.

С. 62: Лемуралій — дзень памінання духаў памерлых, якія зваліся лемурамі; адзначаўся 9 траўня.

С. 73: Гадэс — тое самае, што Аід (грэч. Наdes), бог смерці або цалкам краіна мёртвых; клятва «На Гадэса!» лічылася непарушнай. Апалоній з Тыяны — філёзаф-піфагорац І ст. н. э., які праславіўся магіяй і прадказаннямі; на падставе легендаў вакол ягонай біяграфіі грэцкі пісьменнік III ст. н. э. Флавій Філастрат напісаў вялікі раман «Жыццё Апалонія з Тыяны»; Тыяна — горад у Малой Азіі.

С. 74: Лямпадарый — нявольнік, што нясе паходню або іншае асвятленне.

Трыбун — дзяржаўная асоба, якой належыць абараняць інтарэсы плебеяў у сенаце, дзе яна мае права вето; крыху іншы сэнс у паняцці «вайсковы трыбун», дзе маецца на ўвазе адзін з шасці вышэйшых ваяводаў легіі, кім і быў Вініць.

С. 78: Эрэб — персанізаванае ўвасабленне змроку ў грэцкай міфалогіі, сын Хаоса і брат Ночы. Геката — боства паходжання з Малое Азіі. У грэкаў сімвалізавала змрок, начныя крозы і чарадзействы ды выяўлялася ў выглядзе постаці са змеямі ў валасах і факелам у руках, у рымлян атоесамлівалася з Трызіяй — багіняй трох шляхоў, выяву якое ў выглядзе трох фігураў часам усталёўвалі на скрыжаваннях.

С. 81: Ізыс — у грэцкай міфалогіі ўвасабляла вясёлку, вяшчальніцу багоў.

С. 84: Валатэр і Цэрэ — старажытныя гарады ў Этрурыі, адпаведна ў 200 і 40 км на паўночны захад ад Рыма.

С. 86: Фантэй Капітон — консул 59 г., намеснік Ніжняй Германіі, дзе загінуў у 68 г. Клазамены — горад на заходнім узбярэжжы Малое Азіі. Скопас — вядомы грэцкі скульптар і архітэктар 1-й паловы IV ст. перад н. э. з вострава Парос.

Поделиться с друзьями: