Літоўскі хутарок
Шрифт:
— Ну, бывайце здаровы. Страху папраўляйце. Лікісвейкас!
— Су
Сініца пагнаў каня.
Возера замёрзла, але ўсярэдзіне былі павадкі на лёдзе і блішчэлі на чырвоным ад марозу сонцы. Блішчыць снег. Варона акалелая знедкуль узялася.
Па снегавой дарозе коламі гармат глыбокія выбіты калюгі. Асцярожна спускаецца з гары калона войска адступаючага, як нейкая шэрая ўстужка, толькі трапечацца і безупынна паўзе.Адзадзі і справа гудзіць глухая, асцервянелая, нястрыманая кананада.
Хутарок цямнеючаю плямаю астаецца далёка адзадзі.
Поделиться с друзьями: