Лісце забытых алеяў
Шрифт:
Крашын. Гэтая назва навекі звязалася з імем загубленага нацыянальнага генія Беларусі. Таму ці ж можам мы быць абыякавымі да ўсяго, што там робіцца, да захавання жывых памятак старажытнага мястэчка, да самога аблічча радзімы Паўлюка Багрыма?
Зноў і зноў перачытваю адзіны, цудам уцалелы твор паэта, дзе, нібы сонца ў кроплі вады, адбілася цэлая эпоха ў жыцці беларускага народа, эпоха, імя якой — прыгон. Народная трагедыя паказана праз долю аднаго сялянскага хлопца, якога прыгонніцкая сістэма прывяла да поўнай безвыходнасці:
Заграй, заграй, хлопча малы, І ў скрыпачкі, іДа якой жа мяжы адчаю мог быць даведзены чалавек, калі ён шкадуе нават, што нарадзіўся на свет, што нарадзіўся чалавекам, а не каршуном, калі адзіны ратунак бачыць ён у тым, каб абярнуцца ў ваўкалака, калі ён баіцца расці, а за тое, што ўсё ж вырас, ён дакарае кажана — чаму той не сеў некалі на яго:
Каб я большы не падрос Ды ад бацькавых калёс?..Гэта не проста верш. Гэта крык беларускай душы, што даляцеў да нас з далёкага стагоддзя.
Кажуць, геніяльнае — заўсёды простае. Тут — якраз той самы выпадак. І вельмі натуральная ў вершы, амаль у кожным радку сувязь з фальклорам, з народнымі вераваннямі і ўяўленнямі. Інакш і не магло быць: аўтар жа сам з народа, ён з яго ніколі не «выходзіў», ён неад'емная яго частачка, з ім паэт дзяліў агульную долю. Долю нявольніка на сваёй зямлі, нявольніка, які ўжо ўсвядоміў сябе чалавекам і які не хоча мірыцца з адведзенай яму ў жыцці роляй. Адсюль — абвостраная трагедыйнасць твора.
Пра трагічную долю Паўлюка Багрыма напісана нямала мастацкіх твораў, асабліва паэтычных. Але, мусіць, найбольш ярка выказаў нашу жальбу па загубленым беларускім Шаўчэнку Уладзімір Караткевіч у вершы «Паўлюк Багрым», дзе паэт-каваль убачыўся яму на схіле жыцця, пасля гвалтоўнай 25-гадовай недарэчнай салдатчыны:
Праз акенца сляпое Шэры дожджык глядзіцца ў хату, У якой дагарае, Бы ў небе асеннім зара, Непатрэбная старасць Адстаўнога паўстанца салдата, Невядомага генія, Беларускага песняра... Мог бы славай грымець Сярод годных паэтаў Еўропы, — Гвалтам спуталі ногі, Трымалі ўвесь час за руку. Што пакіне ён? Вершык у памяці хлопаў? Кандэлябру ў касцёле Ды кроў на гарачым пяску...У трагедыі Паўлюка Багрыма Уладзімір Караткевіч убачыў трагедыю ўсяго народа, трагедыю Беларусі, з якой здзекуецца «п'яны, разбэшчаны гун», якую гнятуць прыхадні, што «тлустым задам расселіся на паднявольнай
зямлі». Беларусь мая, сонца, Дарагая і родная маці! На якіх раздарожжах Згубіла ты шчасце сваё? Ці удасца хоць дзецям Шчаслівага дня дачакаці Пасля мужнасці гэткай, Пасля столькіх крывавых баёў?..Але гэта — не крык адчаю. Гэта высокі парыў збалелай душы. Кажучы купалаўскімі словамі, «гэта крык, гэта енк, што жыве Беларусь». Якраз так, думаецца, трэба ацэньваць і верш Паўлюка Багрыма.
Песня рэек. Партфель i дубец. Паветра Зялёнай Дубровы. Артобус сярод жыта. Слабада — прозвішча сакратара райкома. Што чытаюць вясковыя дзяўчаты? Мова зямлі. Смольгава ці Смольгаў? Эх, Дарожка!
Грукочуць, татахкаюць па рэйках колы цягніка. Проста на яго з ранішняга паўзмроку нібы хтосьці адзін за адным кідае — але ўсё міма, міма! — чорныя, мокрыя яшчэ ад расы, тэлеграфныя слупы. Белая грамадка маладых бяроз, што, застылая, драмала ўперадзе, сярод поля, параўняўшыся з цягніком, схамянулася раптам, закружылася ў вясёлым карагодзе.
Рытм імклівай язды адразу завалодаў мною. Усе клопаты, усе мае штодзённыя непаладкі — цяпер ззаду. Яны ўжо мяне не дагоняць! Цэлы месяц — як здорава! — буду я ў дарозе.
Гэта — маё першае вялікае падарожжа. Мяне, аспіранта Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору АН БССР, уключылі ў склад этнаграфічнай экспедыцыі 1970 года. Маршрут — індывідуальны. Я павінен прайсці тымі сцежкамі, якімі болей чым сто гадоў назад хадзіў Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч).
Чаму якраз Сыракомля? Таму, па-першае, што ён наш зямляк, што ён апяваў у сваёй паэзіі Беларусь, яе разлогі i пушчы, расказваў пра долю беларускага мужыка. Таму, што ў жыцці i творчасці гэтага выдатнага наэта XIX стагоддзя, якога высока цапіў М. Горкі i на творы якога пісаў музыку Чайкоўскі, шмат яшчэ няяснага, нявысветленага. Таму, урэшце, што яго творчасць, яго праца як краязнаўцы i этнографа Беларусі — тэма майго даследавання.
Пра Уладзіслава Сыракомлю беларускі чытач, трэба сказаць, ведае няшмат. Чатыры гады назад у нас выйшаў толькі тоненькі томік яго выбраных твораў, польскіх, у неракладзе на беларускую мову, i беларускіх, якія захаваліся. A напісана ж ім вельмі многа. Яшчэ ў 1872 годзе, у дзесятую гадавіну смерці паэта, у Варшаве было выдадзена дзесяць тамоў адной толькі яго паэзіі. Акрамя таго, у Сыракомлі было яшчэ нямала празаічных твораў, навуковых прац, артыкулаў. I асноўнае месца ў гэтай вялікай спадчыне займаюць творы на беларускім матэрыяле...
Цягнік бяжыць на поўдзень ад Мінска. Недзе там, як сведчаць дакументы, у былым Бабруйскім павеце, — месца нараджэння Уладзіслава Сыракомлі. З яго, з гэтага месца, i начну я сваё падарожжа, каб потым — крок за крокам — прайсці ўвесь шлях паэта. У дарогу я прыхапіў у Ленінскай бібліятэцы яго кнігу, выдадзеную ў 1854 годзе, «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах». На першай старонцы — яго партрэт: хударлявы, прадаўгаваты твар, добрыя, спакойныя вочы. Што ж, дарагі Сыракомля, павандруем разам — ужо ў новым веку — на тваіх некалі ваколіцах.