Чорны павой
Шрифт:
Непадалёку ад прахадной, у скверыку, Клімакін спыніў машыну, высадзіў дзяўчыну:
— Пачакай тут, забягу даведаюся, як там і што.
Паехаў ён быццам да будынка заводскага кіравання, але не прыпыніўся, адтуль на прамую выехаў на вуліцу, і ягоная машына прапала ў плыні гарадскога транспарту.
У скверыку «цялушачка» зазірала ў люстэрка і прыхарошвалася перад сустрэчай замежнай дэлегацыі.
Машыну Клімакін пакінуў на двары ў святле ад ліхтара, каб была відаць з акна. Ён ведаў законы гэтых старых, зарослых кустамі і прысадамі двароў. Машыны ў іх «разувалі» спрытна. Святла ў вокнах не было. «Не спяшае пляменніца», — нядобра падумаў ён. Дастаў ключ, адамкнуў кватэру, запаліў святло, завесіў акно, уключыў
Болей нічога. Яна забылася ўжо, што гэта дзякуючы яму выбілася ў людзі. І ён не спадзяваўся, што «пляменніца» акажацца такою здольнай вучаніцай, што ў яе такая хватка будзе. Ён адчуваў, што яна «справу» мае салідную.
Тады ён аднекуль ехаў у горад. Канец лета быў цёплы. У вёсцы ён звярнуў з дарогі, каб напіцца вады. Піў проста з вядра, доўга, смакуючы. Вада была як крынічная ўсё роўна. І калі сагнаў смагу, пачуў, што нехта плача, азірнуўся. Плакала дзяўчына на зарослым травою двары старога школьнага будынка. Сядзела на лаўцы пры сцяне і плакала.
— Што з вамі? Дзяўчына нічога не адказала.
У школьным будынку свяцілася адно акно.
— Чаго вы тут?
Дзяўчына кінулася ў вока Клімакіну.
Потым яна расказвала яму, ужо ў машыне, пра тое, што прыехала па накіраванню ў школу. Прыйшла. Адправіў дырэктар кватэру шукаць. Абышла хаты. Ніхто не ўзяў. Выдалі ёй пасцель, пасялілі ў старым школьным будынку, які перарабілі ў жылы дом для настаўнікаў. Адна. Страшна. За шпалерамі пілуюць мышы. Сядзела чытала, транзістар слухала. Потым захацела ўстаць, ногі ў тапачкі, а там нешта халоднае — падрубніца туды ўлезла!.. Вылецела на двор і ў хату больш зайсці не магла.
— Плюнь на ўсё. Я найду табе работу, будзеш зарабляць не менш, чым за настаўніцтва…
— Я ж па накіраванню… Дыплом у райана астаўся.
— Забяром.
«Якая зялёная яшчэ!» — думаў сам сабе Клімакін і ўяўляў, як павязе яе на дачу.
Яна і пажыла ў яго на дачы. Трэба было ж уладкоўваць на работу. На першым часе згадзіўся ўзяць яе да сябе «на точку» стары Дворкін, Лазар Міхайлавіч. Сівы, стройны, заўсёды ў белым халаце і ветлівы, як дыпламат. Час ад часу збываў у яго свой «тавар» і Клімакін. Не пастаянна, не той маштаб быў… Лазару Міхайлавічу спадабалася маладая памочніца. Клімакін прапісаў яе, не без яго дапамогі, Валя ўклінілася ў чаргу на кватэру і атрымала яе ўжо, калі Лазар Міхайлавіч паехаў, як гавораць, далёка і надоўга. Лазар Міхайлавіч быў чалавек магутны. Пра гэта Клімакін ведаў Яго і баяцца трэба было. Таму Клімакін не падаў і выгляду, што здагадваецца, чаму Валя раптам наляцела на дачу да Клімакіна. Гэта ад Лазара Міхайлавіча прынесла Клімакіну мянушку. Лазар Міхайлавіч меў слабасць яшчэ і разглядваць пікантныя фотаздымкі Клімакін тады падзарабляў у яго і на гэтым. Перабіраючы карткі, Лазар Міхайлавіч прыгаворваў: «А ты не злодзей, ты кныр…»
Пагарэў Лазар Міхайлавіч як адзін з удзельнікаў прадпрыемства, вынікі якога кваліфікаваліся як «крадзеж у асабліва вялікіх памерах». Пасля гэтага на яго месцы ў бары не знаходзілася чалавека, падмяніла яго Валя, а потым месца ягонае заняла і ўжо пра дыплом, які недзе астаўся ў райана, не ўспомніла. Гэта было даўно. Клімакін ужо на парнаграфіі не падзарабляў, але і на асабліва буйныя маштабы не замахваўся. Жыць і так мог на шырокую нагу. Валя згадзілася браць у яго гарэлку, але працэнт
заламала, не зрабіла скідкі «дзядзьку» за тое, што ён вывалак яе з вёскі, прывёз у горад.І насуперак усяму «пляменніца» вабіла яго.
Клімакін пачуў, як адамкнуліся дзверы, устаў, выйшаў у прыхожую.
— А ты не спяшаеш сустрэцца з дзядзькам. Я каву пастаўлю?
— Апячэшся, дзядзечка!
Валя на хаду скінула басаножкі, адчыніла бар, наліла паўфужэра каньяку і выпіла, потым адкрыла бутэльку з «Байкалам», заліла і моўчкі пасунула бутэльку Клімакіну.
— Што?
— Гаварыў мне Міхайлавіч, каб цябе адшыла! Кныр ёсць Кныр! Тавару не было. А сёння ў мяне на складзе нюхалі!
— Ну?
Чыста. Вось так, дзядзечка! Пазвоньваць мне, заязджаць болей не смей! І твая хеўра каб больш нагою ў маім бары не была! А то, глядзіш, у групавое ўляпаешся… інжынер! Пра мяне забудзь? А не сумееш, Лазара Міхайлавіча табе памогуць! Яны ўмеюць, памятаеш?
Клімакін памятаў тых дваіх, толькі ён не ведаў, што гэта ад Лазара Міхайлавіча.
Валя працягнула руку. Клімакін недаўменна паглядзеў на яе.
— Ключык, дзядзя.
Клімакін пачаў здымаць ключ з бірулькі. Рукі ў яго лёгенька дрыжалі. Валя пагардліва ўсміхнулася. Яна глядзела на яго, быццам на дробнага жуліка, якому рабіла паблажку і якога прыйшоў час выгнаць вон.
— Запомні, дзядзя, пра мяне ні слова! Што б ні было і як ні было б! А інакш… — яна не дагаварыла.
Ён не даслухаў, выйшаў і амаль подбегам заспяшаў да машыны.
Першае жаданне было паехаць туды, да Гарбуза, — даведацца, ці дома ён. Але ехаць туды нельга. Ужо спакойна ён узважыў усё і пакрысе супакойваўся: Гарбуз нічога не ведае. Яны сустракаліся ў горадзе… У твар ведаў, а больш нічога. Маршрут да бара. Гарбуз прыязджаў да бара. Міліцыянера там скалечылі, а цяпер і гэтая рэвізія… Залішне для супадзення. Добра, што «баксёра» справадзіў у вёску.
Праз гадзіну недзе ён паставіў машыну на стаянку. Прайшоў два кварталы, падняўся на пяты паверх, у аднапакаёвую кватэру, сціпла, нават болей чым сціпла абстаўленую.
РАЗДЗЕЛ ВОСЬМЫ
пра здарэнне, якое ўстрывожыла многа людзей.
Інжынер Корбыт усё яшчэ чакаў, пакуль падыдзе чарга на гараж. Чарга падышла ў мінулым годзе, грошы ён заплаціў, але будаўніцтва ўсё яшчэ не кончылася. За час чакання яго новенькі «Масквіч» ператварыўся ў добра такі ўезджаную машыну, якую можна было смела пакідаць нанач у двары, дзе побач надзейна «ахоўвалі» яе новенькія і зайздросныя з выгляду «Жыгулі». Ды і прывык ездзіць з работы і на работу, канец квартала, часу не ставала ні на рабоце, ні дома.
Паволі ён узышоў на трэці паверх, паленаваўся даставаць з кішэні ключы, пазваніў.
— Хто? — папыталася жонка, адчыняючы дзверы.
— Я, хто ж яшчэ к табе.
— Ты? А чаго ж машына наша толькі што ад'ехала? Я думала, ты яшчэ куды…
Корбыт не даслухаў жонку, выскачыў на балкон. Машыны як і не было на сваім месцы. Ужо спакойна
пайшоў да тэлефона, набраў нумар, прадыктаваў дзяжурнаму свой адрас, нумар машыны, потым зірнуў на жонку, якая разгублена глядзела на яго. Яму хацелася легчы паляжаць.
— Ну чаго стаіш? Давай вячэраць. Як знойдуць — пазвоняць. — Як гэта?
— Сеў чалавек і паехаў. Дурань, пад суд заедзе! Пакуль інжынер вячэраў, дзяжурнаму ўжо дакладвалі:
— Сіні «Масквіч» заўважаны на Садовай. Дакладвае дзевятнаццаты.
— Дзевятнаццаты, працягваць пагоню. ПМГ блакіруюць выхады з квартала, на праспект і на кальцавую дарогу.
Дзяжурны гаварыў і глядзеў на карту. Цяпер машына нідзе не дзенецца. Выхад у горад і за горад ёй перакрыты. Злодзей нявопытны. Ад дома, дзе ўкрадзена машына, можна было вулачкамі адразу выскачыць да кальцавой. Што яму спатрэбілася на Садовай?