Бандароўну У вянку і ў белі,Толькі думак украінцам Пахаваць не ўмелі.Шмат цярпець народ умее, Ўмее ж і памсціцца,Як дадзене вельмі крыўда, Як зло разгасціцца.Весць аб смерці Бандароўны Скрозь пайшла, як мора,Зашумела Украіна - Гора панам, гора!Бандарэнка сходы кліча, Ўсім аб крыўдзе кажа;Войска сільнае збірае, Роўна сіле ўражай.Задымелі
у пажарах Панскія сялібы,Палілася кроў ракою На лугі, на скібы.Дарма рэзь стрымаць казаччу Войска шле Варшава, -Шмат казацтва нацярпелась - Бітва йдзе крывава.Колькі выцекла крыві йшчэ, Не будзем казаці,Бо крывёй сваёю роднай Трэ было б пісаці.З долі ж горкай Бандароўны І з таей часіныЗасталіся толькі казкі, Песні ды ўспаміны.