Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

Я здзіўлена падняў вочы. Ціхоня, што прайшла праз агні і воды? Дзіўна: чалавек, лаючыся, робіцца новым і вобразна выразным! Якімі вечна аднолькавымі былі выявы любові — і якая разнастайная палітра праклёнаў!

— Кошкі вельмі чыстыя і прыстойныя жывёліны, — сказаў я. — Я, дарэчы, толькі што з таго пакоя. Кошкамі і не пахне.

— Няўжо? — не паверыла фраў Хасэ з непрыязнасцю ў голасе і паправіла капялюш. — Гэта, відаць, як на які нос. Але я і не думаю ўмешвацца! Няхай сам цягае мэблю! Я пайду з дому! Хоць гэта дазволю сабе пры такім сабачым жыцці.

Яна

ўстала. Яе азызлы твар так дрыжаў ад злосці, аж пудра сыпалася. Я заўважыў, што яе вусны вельмі ярка былі нашмінкаваны. Ад яе пахла як з парфумнай крамы, калі яна, шоргаючы сукенкай, прайшла міма мяне.

Я разгублена зірнуў ёй услед. Потым я яшчэ раз агледзеў пакой. Я раздумваў, як тут расставіць мэблю Пат. Але неўзабаве я прагнаў тыя думкі. Я не мог сабе ўявіць Пат — тут, заўсёды тут, са мной! Да гэтага я і не дадумаўся б, каб яна была здаровая. Але цяпер… я адчыніў дзверы і памераў балкон. І зноў пахітаў галавой і вярнуўся ў сваю каморку.

Калі я ўвайшоў, яна яшчэ спала. Я ціхенька сеў у крэсла каля ложка. Яна адразу прачнулася.

— Шкада, я цябе разбудзіў, — сказаў я.

— Ты ўвесь час быў тут? — спытала яна.

— Не. Толькі што прыйшоў.

Яна пацягнулася і паклала галаву мне на далоню.

— Добра. Я не люблю, каб на мяне глядзелі, калі я сплю.

— Разумею. Я таксама не люблю. Я і не хацеў назіраць. Я толькі не хацеў будзіць цябе. Можа, ты яшчэ хочаш паспаць?

— Не, я добра выспалася.

Я пайшоў у суседні пакой, даючы ёй магчымасць спакойна апрануцца. На дварэ паволі цямнела. З адчыненага акна насупраць даляталі квакаючыя гукі прускага ваеннага марша. Лысы чалавек у падцяжках заводзіў патэфон. Ён хадзіў па пакоі, робячы пад марш гімнастычныя практыкаванні. Яго лысіна свяцілася са змроку, як усхваляваны месяц. Я абыякава пазіраў туды. Мяне апанавала пачуццё тупога суму.

Увайшла Пат. У яе быў цудоўны выгляд, зусім свежы, без ценю знясіленасці.

— Ты выглядаеш бліскуча, — сказаў я здзіўлена.

— Я і адчуваю сябе добра, Робі. Быццам я праспала ўсю ноч. У мяне такія пераходы адбываюцца хутка.

— І праўда, бог — сведка. Часам так хутка, што не паспяваеш сачыць.

Яна прыхілілася да майго пляча і зірнула мне ў вочы.

— Занадта хутка, Робі?

— Не. У мяне яны адбываюцца занадта павольна. Я бываю часта занадта марудлівы, Пат.

Яна ўсміхнулася.

— Што павольнае, тое ўстойлівае. А што ўстойліва, тое добра.

— Я ўстойлівы, як корак на вадзе, — сказаў я.

Яна адмоўна пакруціла галавой.

— Ты куды дужэйшы, чым думаеш. Ты ўвогуле зусім іншы, чым думаеш пра сябе. Я рэдка каго бачыла, хто так памыляўся б наконт сябе, як ты.

Я адпусціў яе плечы.

— Так, каханы, — сказала яна і кіўнула галавой, — гэта сапраўды так. А цяпер пойдзем вячэраць.

— Куды мы пойдзем? — спытаў я.

— Да Альфонса. Хачу ўбачыць усё тое яшчэ раз. У мяне пачуццё, быццам я адлучалася на цэлую вечнасць.

— Добра! — сказаў я. — Але ці прагаладалася ты як след? Да Альфонса, наеўшыся, не ідуць. За гэта ён выкідае за дзверы.

Яна засмяялася.

— Я прагаладалася,

як воўк.

— Тады наперад! — Я раптам павесялеў.

Наша з'яўленне ў Альфонса мела поспех. Ён павітаў нас, адразу знік, а калі з'явіўся, то на ім быў белы каўнерык і гальштук у зялёны гарошак. Нават пры з'яўленнні нямецкага кайзера ён так не прыбіраўся б. Ён і сам крыху засаромеўся за гэтыя незвычайныя прыкметы дэкадансу.

— Ну, Альфонс, чым смачным корміш? — спытала Пат і абаперлася рукамі на стол.

Альфонс заўсміхаўся, надзьмуўся і прыжмурыўся.

— Вам пашанцавала! Сёння ёсць ракі!

Ён на крок адступіўся, каб паназіраць, якое зрабіў уражанне. Уражанне было першакласнае.

— Да іх шклянку мозельскага! — прашаптаў ён з асалодай і адступіў яшчэ на адзін крок. Яму бурна запляскалі і, надзіва, нават ад дзвярэй. Там якраз з'явілася галава апошняга рамантыка — з вясёлай усмешкай, зблытанымі жаўтлявымі валасамі і абгарэлым носам.

— Готфрыд? — усклікнуў Альфонс. — Ты? Уласнай персонай? Дружа, які цудоўны дзень! Дай цябе прытуліць да грудзей!

— Зараз ты пабачыш відовішча, — сказаў я Пат.

Хлопцы кінуліся ў абдымкі. Альфонс ляпаў Ленца па спіне. Звон быў такі, быццам побач была кузня.

— Ганс! — паклікаў ён кельнера. — Нясі «Напалеона»!

Ён пацягнуў Готфрыда да стойкі. Кельнер прынёс вялікую запыленую бутэльку. Альфонс напоўніў дзве чаркі.

— Будзь здароў, Готфрыд, парасё ты засмажанае!

— Будзь здароў, Альфонс, стары катаржнік!

Абодва выпілі чаркі адным глытком.

— Першакласна! — сказаў Готфрыд. — Каньяк для мадоннаў.

— Сорам глытаць яго так! — пацвердзіў Альфонс.

— Але ці будзеш піць паволі, калі такая радасць! Давай вып'ем яшчэ па адной!

Ён наліў і падняў чарку.

— Чортаў памідор няверны!

Ленц засмяяўся.

— Мой добры любімы Альфонс!

У Альфонса выступілі слёзы.

— Яшчэ па адной, Готфрыд, — усхвалявана сказаў ён.

— Толькі наперад! — Ленц падставіў яму сваю чарку. — Ад каньяку я адмаўляюся толькі тады, калі ўжо не магу адарваць галавы ад зямлі.

— Здорава сказана! — Альфонс наліў трэцюю чарку.

Крыху задыхаўшыся, Ленц падышоў да століка. Ён дастаў свой гадзіннік.

— Без дзесяці восем прыбылі на «сітраэне» ў майстэрню. Што вы на гэта скажаце?

— Рэкорд, — заявіла Пат. — Няхай жыве Юп! Я яму спрэзентую таксама пачак цыгарэт.

— А ты атрымаеш за гэта дадатковую порцыю ракаў! — аб'явіў Альфонс, які па пятах хадзіў за Готфрыдам. Потым ён падаў нам нешта накшталт сурвэтак.

— Распраніце пінжакі і павяжыце сабе на шыю. Ці дазволіць дама?

— Лічу, што гэта нават неабходна, — сказала Пат.

Альфонс радасна заківаў галавой.

— Вы разумная жанчына, я ведаў. Ракаў трэба есці натхнёна. Без боязі, што пасадзіш пляму. — Ён усміхнуўся. — Вам я дам, вядома, штосьці больш элегантнае.

Кельнер Ганс прынёс бялюткі халат. Альфонс разгладзіў яго і дапамог ёй апрануцца.

— Вам да твару, — пахваліў ён.

— Моцна, моцна! — адказала яна і засмяялася.

Поделиться с друзьями: