Чтение онлайн

ЖАНРЫ

Тры таварышы

Ремарк Эрих Мария

Шрифт:

— Я прынесла вам рому.

— Дзякую, — сказаў я, з хваляваннем разглядаючы шкляны напарстак. — Вельмі ўдзячны вам за ласку, але мы ўжо знайшлі сродак.

— О божа! — яна са страхам разглядала бутэлькі на стале. — Вы так шмат п'яце?

— Толькі для лячэння, — адказаў я мякка, пазбягаючы глядзець на Пат. — Прапісана лекарам. У мяне занадта сухая печань, фройляйн Мюлер. Але ці не зробіце нам ласку?

Я адкаркаваў бутэльку партвейну.

— За ваша здароўе! Каб ваш дом напоўніўся кліентамі.

— Вялікі дзякуй!

Яна ўздыхнула, зрабіла лёгкі паклон і прыклалася да чаркі, як птушачка.

— За

добры адпачынак! — Потым яна з хітрынкай усміхнулася мне. — Моцны партвейн. І добры.

Ад здзіўлення, што яна так перамяніла тон, у мяне ледзь чарка не выпала з рук. Фройляйн Мюлер зачырванелася, вочы яе заіскрыліся. Яна пачала гаварыць пра ўсё ўсякае, што нас зусім не цікавіла. Пат з анёльскім цярпеннем трывала яе. Нарэшце фройляйн звярнулася да мяне:

— Значыць, у пана Кёстэра ўсё ў парадку?

Я кіўнуў галавой.

— Ён быў такі сціплы ў той час, — сказала яна. — Бывала, за дзень не вымавіць ніводнага слова. Ён і цяпер такі маўклівы?

— Цяпер ён час ад часу размаўляе.

— Ён прабыў тут амаль год. Заўсёды адзін…

— Так, — сказаў я. — У такіх выпадках заўсёды гаворыш менш.

Яна сур'ёзна кіўнула галавой і глянула на Пат.

— Вы, пэўна, замарыліся.

— Крыху, — сказала Пат.

— Вельмі, — дадаў я.

— Тады я пайду, — заявіла яна спуджана. — Дабранач! Спіце спакойна!

Яна няўпэўнена пайшла.

— Мне здаецца, ёй хацелася пабыць яшчэ, — сказаў я. — Дзіўна, што гэта з ёй, праўда?

— Беднае стварэнне, — пашкадавала Пат. — Кожны вечар, пэўна, сядзіць адна ў пакоі ў палоне турбот.

— Ну, так, сапраўды, — сказаў я. — Але мне здаецца, што ўвогуле я паводзіў сябе з ёй прыстойна.

— Так і было. — Яна пагладзіла мне руку. — Адчыні крышачку дзверы, Робі.

Я пайшоў і адчыніў дзверы. На дварэ праяснілася, палоска месячнага святла пралегла па сцяжынцы аж у дзверы. Здавалася, што сад толькі таго і чакаў, калі адчыняцца дзверы, — так настойліва сюды адразу ўварваўся водар кветак, салодкі пах жоўтафіёля, рэзеды і руж, запоўніўшы сабой пакой.

— Паглядзі, — сказаў я, паказваючы на двор. У яркім месячным святле ва ўсю даўжыню бачылася садовая дарожка. Кветкі, нахіліўшыся, стаялі абапал яе, лістота была серабрыстага колеру, а краскі, якія так страката свяціліся днём, пафарбаваныя ў мяккія пастэльныя таны, мігцелі цяпер загадкава-пяшчотна. Месяцава святло і ноч прыглушылі іх фарбы і сілу, затое іх пах стаў больш моцны і саладжавы, чым удзень.

Я глянуў на Пат. Яе галава з цёмнымі валасамі — кволая, маленькая, бездапаможная — ляжала на белай падушцы. У яе было мала сілы, але была тайна кволасці, тайна кветак у змроку, у плывучым святле месяца.

Яна крыху прыўзнялася.

— Я сапраўды вельмі замарылася, Робі. Гэта кепска?

Я прысеў да яе на ложак.

— Нічога. Ты выспішся.

— Але ж ты яшчэ не хочаш спаць.

— Я схаджу яшчэ на пляж.

Яна кіўнула галавой і легла. Я хвілінку пасядзеў яшчэ.

— Не зачыняй нанач дзверы, — сказала яна сонна. — Быццам спіш у садзе…

Яна пачала дыхаць слабей, і я ціха ўстаў і выйшаў у сад. Каля драўлянага плота я спыніўся і запаліў. Адсюль можна было зазіраць у пакой. На крэсле вісеў халат, наверх былі кінуты сукенка і штосьці з бялізны, на падлозе, каля крэсла, стаялі туфлі. Адзін перавярнуўся. У мяне было незвычайнае пачуццё, быццам я дома. Гледзячы

на гэта ўсё, я думаў, што ёсць на свеце чалавек і што ён будзе, што варта зрабіць толькі некалькі крокаў, каб убачыць яго і быць з ім, сёння, заўтра і, магчыма, доўга-доўга…

«Магчыма, — падумаў я. — Магчыма… увесь час гэтае слова, без якога не абысціся! Упэўненасць, якой не хапала… упэўненасць, якой не хапала ўсяму і ўсім».

Я пайшоў да пляжа, да мора, насустрач ветру і прыглушанаму шуму, які накатваўся, як далёкая кананада.

XVI

Я сядзеў на пляжы і назіраў, як заходзіла сонца. Пат не пайшла са мной. Увесь дзень яна дрэнна сябе адчувала. Калі прыцямнела, я ўстаў. Трэба было ісці дадому. Тут я ўбачыў, што ад лесу бегла служанка. Яна махала рукой і нешта крычала. Я не разумеў. Усе гукі заглушаліся ветрам і морам. Я памахаў ёй, каб яна спынілася: я зараз падыду сам. Але яна ўсё бегла, падносячы рукі да твару.

— Пані… — зразумеў я. — Хутка…

Я пабег.

— Што здарылася?

Яна хапала паветра.

— Хутка— пані… няшчасце…

Я пабег па пясчанай сцежцы, праз лес, да дома. Драўляныя весніцы не адчыніліся, я пераскочыў праз верх, кінуўся ў пакой. Пат ляжала на ложку, на грудзях была кроў, рукавы закасаныя. Кроў цякла ў яе з рота. Каля яе стаяла фройляйн Мюлер. У руках у яе былі ручнікі і міска з вадой.

— Што здарылася? — выгукнуў я і адпіхнуў яе.

Яна нешта сказала.

— Прынясіце бінт! — крыкнуў я. — Дзе рана?

Яна пазірала на мяне, вусны ў яе дрыжалі.

— Няма раны.

Я зірнуў на яе.

— Кравацеча.

Я падскочыў да яе і забраў з рук міску з вадой.

— Прынясіце лёду, прынясіце хутчэй кавалак лёду.

Я намачыў ручнік і паклаў яго Пат на грудзі.

— У нас дома няма лёду, — сказала фройляйн Мюлер.

Я павярнуўся да яе. Яна адхіснулася.

— Богам прашу, прынясіце кавалак лёду, пашліце каго-небудзь у шынок і патэлефануйце лекару.

— У нас няма тэлефона.

— Чорт пабяры! Дзе найбліжэйшы тэлефон?

— У Масмана.

— Бяжыце хутчэй туды. Адразу ж патэлефануйце лекару, які жыве найбліжэй. Як яго завуць? Дзе ён жыве?

Не дачакаўшыся, што яна скажа, я падпіхнуў яе.

— Хутка, хутка бяжыце, што ёсць сілы. Ці далёка гэта?

— Тры хвіліны, — сказала жанчына і пабегла.

— Прынясіце ж лёду! — крыкнуў я ёй наўздагон.

Яна кіўнула галавой.

Я прынёс вады і зноў намачыў ручнік. Я не адважваўся дакрануцца да Пат. Я не ведаў, ці так яна павінна ляжаць, я быў у адчаі, што не ведаў, а гэта ж было адзінае, што трэба было ведаць. Падкласці пад галаву падушку ці, наадварот, нельга?

Яна захрыпела, потым напружылася, і з рота заструменіла кроў. Яна дыхала цяжка, з плачам, у вачах яе стаяў нечалавечы жах, яна душылася і кашляла, кроў вырывалася струменямі. Я то ўтрымліваў яе, то адпускаў, падклаўшы руку ёй пад плечы. Я адчуваў кожны рух яе беднага зняможанага цела, здавалася, гэта будзе цягнуцца бясконца, потым яна без сілы адвалілася на спіну.

Вярнулася фраў Мюлер. Яна глядзела на мяне, як прывід.

— Што рабіць? — крыкнуў я.

— Зараз прыйдзе лекар, — прашаптала яна. — Лёд… на грудзі і, калі можна… у рот…

Поделиться с друзьями: