Паміж "А" і "Б"
Шрифт:
— Перамога! — крычаў я. — Пабачым зуброў!
Таварышы з майго класа трыумфавалі.
А на Мішку і Віцьку Мелюха накінуліся аднакласнікі і ледзьве не пабілі. Але за іх уступіўся Барыс Міхайлавіч.
— Самі вінаватыя. Адмовіліся ад Валеркі, чаго ж зараз гарланіць…
Я стаяў у атачэнні радасных, усмешлівых таварышаў, так добра і даўно мне знаёмых.
— Слухайце, — Кацярына
Майсееўна разарвала пакет і вынула аркуш паперы. — “Самым дружным, самым смелым і самым стойкім ва ўзнагароду — першае месца ў дружыне і паездка ў Белавежскую пушчу”, - гучна прачытала дырэктар.Мы зноў закрычалі “ура!”, і, здавалася, хвоі здрыгануліся ад нашага крыку. А пазіраў на шчаслівыя твары таварышаў. І раптам мне прымроілася, што за спінай дырэктара з’явіліся тры волаты. Яны весела падміргнулі мне, як свайму хлопцу.
Поделиться с друзьями: